францускі пісьменьнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбэ́р Камю́ (па-француску: Albert Camus; 7 лістапада 1913, Францускі Альжыр — 4 студзеня 1960) — вядомы францускі раманіст, філёзаф, публіцыст, адзін зь лідэраў філязофскага напрамку экзыстэнцыялізму. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году.
Альбэр Камю | |
Albert Camus | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 7 лістапада 1913 Мандаві, вобласьць Тарф, Францускі Альжыр |
Памёр | 4 студзеня 1960 (46 гадоў) Вільблёвэн, павет Ён, вобласьць Бургундыя, Францыя |
Пахаваны | |
Сужэнец | Сымона Іе[d][1][2][3] і Франсін Фор[d][4][5][6] |
Дзеці | Катрын Камю[d][6] і Жан Камю[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | раманіст, філёзаф, публіцыст, рэжысэр, журналіст, перакладнік |
Гады творчасьці | 1937—1957 |
Кірунак | абсурдызм, экзыстэнцыялізм |
Жанр | драма |
Мова | француская мова[7][8] |
Дэбют | «Адваротны і добры бок» (1937) |
Значныя творы | «Калігула» (1938), «Чужаніца» (1942), «Падзеньне» (1956) |
Прэміі | Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры (1957) |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
webcamus.free.fr (фр.) |
Альбэр Камю нарадзіўся 7 лістапада 1913 году ў прадмесьці гораду Мандаві, поўночны Альжыр[9]. Бацька Альбэра Люсьен быў рабочым, забіты ў 1914 годзе бітве на Марне Першай сусьветнай вайны. Сям’я пераехала ў горад Альжыр[10]. У 1930 годзе захварэў на сухоты, з-за чаго яго вызвалілі ад службы ў войску. У 1931 годзе паступіў на філязофскі факультэт Альжырскага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1936 годзе з ступеньню магістра філязофіі. У пачатку 1930-х уступіў у камуністычную партыю. У 1934 годзе ажаніўся зь Сімонай Іяй, зь якой разьвёўся ў 1939 годзе. У 1936 годзе пачаў працаваць над сваім першым раманам «Шчасьлівая сьмерць» (франц. La Mort heureuse), які скончыў у 1938 годзе, але не выдаў. У 1937 годзе апублікаваў зборнік апавяданьняў «Адваротны і добры бок» (франц. L'Envers et l'Endroit). У 1938 годзе пераехаў ў Францыю, дзе працаваў у газэце «Парыскі вечар» (франц. «Paris soir»). У 1940 годзе пасьля захопу Францыі Трэцім Райхам звольнены і вярнуўся ў Альжыр, дзе працаваў настаўнікам і ажаніўся з Франсінай Фор. У 1941 вярнуўся ў Францыю, супрацоўнічаў з рухам Супраціву, рэдагаваў газэту «Комба» («Барацьба»). Напрыканцы 1940-х пазнаёміўся з Жанам-Полем Сартрам. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры 1957 году. 4 студзеня 1960 году загінуў у аўтамабільнай катастрофе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.