вёска ў гміне Чыжы Гайнаўскага павету Падляскага ваяводзтва Польшчы From Wikipedia, the free encyclopedia
Ка́мень (па-польску: Kamień, па-падляску: Kameń[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Чыжы.
Камень | |
польск. Kamień | |
Мясцовая назва: | Kameń |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Гайнаўскі |
Гміна: | Чыжы |
Насельніцтва: | 58 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 17-207 |
Нумарны знак: | BHA |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°48′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. |
Камень | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. сьв. Апостала Лукі ў Ласінцы[3]). Невялікую частку насельніцтва складаюць палякі-каталікі (парафія Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і сьв. Біскупа Станіслава ў Нарві[4]).
Сьледам сярэднявечнай бытнасьці людзей на месцы вёскі зьяўляецца курган, які атрымаў назву Косьця горка (па-падляску: Kościa hôrka). Курган ня быў раскопваны археалогамі, але паводле некаторых зьвесткаў адносіцца да вельбарскай культуры[5]. Першыя пісьмовыя згадкі пра вёску Камень адносяцца да XVI ст. і зьвязаны з засяленьнем Бельскай пушчы ў выніку валочнай памеры. Камень быў зьнішчаны ў час войнаў паловы 17 ст., а працэс адбудовы зацягваўся ў выніку негоды паміж сялянамі (Камень быў каралеўскай вёскай) і арандатарам Войцехам Завадзкім. Сяляне Каменя атрымалі асабістую свабоду і былі надзеляны зямлёй ужо ў 1861 годзе[6]. У міжваенны пэрыяд Камень прыналежаў да гміны Ласінка Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 80 жыхароў (4 палякаў-каталікоў і 76 праваслаўных беларусаў)[7]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Камень быў далучаны гміны Чыжы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.