Калі-юга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калі-юга (дэвангары: कलियुग [kəli juɡə], літ. «час (дэмана) Калі», або «час падзеньня маралі») — апошняя з чатырох стадыяў, празь якія праходзіць сьвет, выступае часткай цыклю эпохаў (югаў), апісаных у індыйскіх сьвятых кнігах. Іншымі стадыямі зьяўляюцца Сат’я-юга, Трэта-юга і Двапара-юга. Паводле старажытнаіндыйскага трактату Сур’я-сыддханта — астранамічнага трактату, які стварае аснову ўсіх Індуісцкіх і Будысцкага календароў — Калі-юга пачалася апоўначы 18 лютага 3102 году да н. э.[1] паводле Юліянцкага календара, або 23 студзеня 3102 году да н. э. паводле Грэгарыянскага календара. Шматлікія прадстаўнікі індуізму таксама лічаць гэтай датай дзень, калі Крышна памерла пасьля таго, як была сьмяротна параненая стралой. Большасьць перакладчыкаў сьвяшчэньнных індуісцкіх кнігаў мяркуюць, што зямля цяпер знаходзіцца ў эпосе Калі-юга. Іншыя ж (напрыклад, Шры Юктэшвар Гіры,[2] Дэйвід Фроўлі,[3] і Парамаганза Ёгананда[4] лічаць, што цяпер чалавецтва знаходзіцца ў пачатку эпохі Двапара-юга. Традацыйна лічыцца, што працягласьць эры Калі-юга складае 432 000 гадоў.
Індуісты вераць, што падчас эпохі Калі-юга чалавечая цывілізацыя трапляе ў стадыю духоўнай дэгенэрацыі і падзеньня,[5] менавіта таму гэтая эпоха часта называецца Цёмнымі Часамі, бо падчас яе людзі найбольшым чынам адвернутыя ад бога. Індуізм часта сымбалічна прадстаўляе маральнасьць (дгарму) у выглядзе быка. Падчас Сат’я-югі, першай эпохі разьвіцьця, бык мае чатыры нагі, але з кожнай эпохай маральнасьць скарачаецца на чвэрць. Да часу эпохі Калі маральнасьць скарачаецца да чвэрці сваёй першапачатковай колькасьці, таму бык маральнасьці мае толькі адну нагу.[6][7]
Калі-юга асацыюецца з апакаліптычным дэманам Калі. Варта ня блытаць яго з багіняй Калі — на санскрыце гэтыя словы ня маюць нічога агульнага. Дэман Калі з эпохі Калі-юга азначае «барацьбу, рознагалосьсі, спрэчку або сварку».