Будысцкі каляндар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Будысцкі каляндар — месяцова-сонечны каляндар, які выкарыстоўваецца ў краінах Паўднёва-Ўсходняй Азіі — Камбоджы, Лаосе, Тайляндзе, М’янме (раней вядомай як Бірма) і Шры-Ланцы ў некалькіх дастаткова падобных адна да адной формах. Месяцы календара складаюцца з 29 альбо 30 дзён з дадатковымі адным днём альбо адным месяцам, якія дадаюцца да звычайнага цыклю. Усе формы календара заснаваныя на календары Сур'я Сыданта часоў 3 стагодзьдзя, але не сучаснай ягонай формы (абедзьве ягоныя формы выкарыстоўваюцца рознымі індыйскімі календарамі).