Калёрыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Калё́рыя (кал, cal) — пазасыстэмная адзінка колькасьці працы і энэргіі, роўная колькасьці цеплыні, неабходнай для награваньня 1 г вады на 1 °C пры стандартным атмасфэрным ціску 101,325 кПа. У залежнасьці ад прыманай эталённай тэмпэратуры вады, існуе некалькі зьлёгку розных азначэньняў калёрыі.
Больш інфармацыі Пажыўнае рэчыва, Калёрыяў на грам ...
Пажыўнае рэчыва | Калёрыяў на грам |
---|---|
Вугляводы | 4 кілякалёрыі |
Пратэін | 4 кілякалёрыі |
Тлушч | 9 кілякалёрыяў |
Сьпірт | 7 кілякалёрыяў |
Закрыць
Выкарыстоўваецца галоўным чынам для адзнакі калярыйнасьці (энэргетычнай каштоўнасьці) харчовых прадуктаў, а вытворная ад калёрыі адзінка вымярэньня колькасьці цеплавой энэргіі — гігакалёрыя (109 калёрыяў) выкарыстоўваецца для ацэнкі ў цеплаэнэргетыцы, сыстэмах ацяпленьня, камунальнай гаспадарцы.
Пад калярыйнасьцю ежы разумеецца колькасьць энэргіі, якое вылучаецца пры поўным засвойваньні ежы ў арганізьме.