![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4a/Svyatochniye_gadaniya_by_K.Makovskiy_%2528c.1905%252C_Atheism_museum%2529.jpg/640px-Svyatochniye_gadaniya_by_K.Makovskiy_%2528c.1905%252C_Atheism_museum%2529.jpg&w=640&q=50)
Каляды
дахрысьціянскае сьвята, зьвязанае з пэрыядам зімовага сонцастаяньня / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каля́ды (зьвесткі) — дахрысьціянскае сьвята, зьвязанае з пэрыядам зімовага сонцастаяньня. З усталяваньнем хрысьціянства было прымеркаванае да сьвятаў Раства Хрыстовага і Вадохрышча.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Каляды (неадназначнасьць).
Паганская традыцыя | |
![]() | |
Значэньне | дзень паступова пачынаў павялічвацца |
---|---|
Дата | з 24 сьнежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/96/%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%88%D0%B5%D0%B2_%D0%A1%D0%BE-%D0%B7%D0%B2%D0%B5%D0%B7%D0%B4%D0%BE%D0%B9_1916.jpg/640px-%D0%93%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D1%88%D0%B5%D0%B2_%D0%A1%D0%BE-%D0%B7%D0%B2%D0%B5%D0%B7%D0%B4%D0%BE%D0%B9_1916.jpg)
Іншыя назвы: (зімовыя)[1] сьвяткі і сьвятыя дні[2]. Каляды працягваюцца з 24 сьнежня па 6 студзеня (з 6 па 19 студзеня па старым стылі), ахопліваючы тры сьвяты: Раство, Новы год і Хрышчэньне (Вадохрышча). Да кожнага з гэтых сьвятаў гатавалася абавязковая рытуальная ежа — куцьця — каша з тоўчаных ячменных крупаў. Перад першым сьвяточным днём спраўляецца посная (вялікая) куцьця; багатая (тоўстая, шчодрая) зь мяснымі стравамі — у вечар перад Новым годам; посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. На ўсе тры куцьці каша варылася ў адным гаршчку і з аднолькавай колькасьці крупаў. Звараная каша да заходу сонца ставілася на покуці (адсюль і яе назва — «куцьця») на сена і накрывалася хлебам. Каштаваць яе забаранялася ня толькі да пачатку вячэры, але і ў час гатаваньня.