Зе́льзін, ці Зе́льдзень (мясц.) [2]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Зеляневіцкага сельсавету. Знаходзіцца за 54 км на паўночны ўсход ад Пружанаў, 33 км ад чыгуначнай станцыі Ваўкавыск на лініі БаранавічыСьвіслач.

Хуткія факты
Зельзін
трансьліт. Zieĺzin
Thumb
Крыжаўзьвіжанская царква
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Зеляневіцкі
Насельніцтва
колькасьць: 59 чал. (2009)
колькасьць двароў: 48
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225156[1]
СААТА: 1256825031
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°53′51.15″ пн. ш. 24°42′14.00″ у. д.
Зельзін на мапе Беларусі ±
Thumb
Зельзін
Зельзін
Thumb
Зельзін
Зельзін
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Закрыць

Мінуўшчына

За расейскім часам — цэнтар воласьці Ваўкавыскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Школа, праваслаўная царква і прыход Падароскага дэканату, маёнтак Быхаўцаў[4]. Пасьля здушэньня Студзеньскага паўстаньня, у якім бралі ўдзел і Быхаўцы, цар пастанавіў распрадаць частку іхніх уладаньняў — маёнткі Зельзін і Юзафполь. Скрайні тэрмін продажу — 10 сьнежня 1867, у іншым выпадку яны мелі быць канфіскаваныя ў даход дзяржавы[5]. Адну частку Зельзіна, на 2780 дзесяцінаў, разам з фальваркамі Лаўрынавічы і Юзафполь выкупіў род Івановых. Другой часткай, на 426 дзесяцінаў (разам з фальваркам Церабух, які некалі месьціўся паўднёвей Зельзіна і на ўсход ад Кру́пы), напрыканцы XIX ст. валодаў Казімер Брант[4] (таму гэтая частка і стала цяперашней вёскай Брантоўцы). Быхаўцам застаўся фальварак Адамкаў (Адамкова)[5], побач з Лыскавам. На пачатку XX стагодзьдзя ў вёсцы было 253 жыхары, у маёнтку — 27 жыхароў.

За польскім часам — у гміне Лыскаў Ваўкавыскага павету Беластоцкага ваяводзтва[6].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Ружанскім, з 25 сьнежня 1962 у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці (з 8 студзеня да 19 чэрвеня 1954 — Гарадзенскай вобласьці).

Насельніцтва

  • XX стагодзьдзе: 1959 год — 258 жыхароў (перапіс); 1970 год — 232 жыхары; 1999 год — 105 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 106 жыхароў, 53 гаспадаркі; 2005 год — 59 жыхароў, 48 двароў[7]; 2009 год — 59 жыхароў[8]

Транспарт

Аўтамабільная дарога Н536 ЯрашэвічыЗіновічыМагілёўцы[9].

Турыстычная інфармацыя

Славутасьці

Страчаная спадчына

  • Сядзіба (зруйнаваная за савецкім часам)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.