Замо́шша[1] — вёска ў Беларусі, на берагох азёраў Шылава і Сярэдніку (Замоскага). Уваходзіць у склад Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 313 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Браслава, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Шаркоўшчына; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Шаркоўшчына.
Замошша лац. Zamošša | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Браслаўскі |
Сельсавет: | Ахрэмаўскі |
Насельніцтва: | 313 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2153 |
Паштовы індэкс: | 211973 |
СААТА: | 2208805066 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°29′46.0″ пн. ш. 27°5′7.2″ у. д. |
± Замошша | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Замошша — даўняе мястэчка гістарычнай Браслаўшчыны (частка Віленшчыны).
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Замошша (пад назвай Данішэўшчына) датуецца 1504 годам, калі вялікі князь Жыгімонт Стары перадаў яго М. Мікулічу замест страчаных апошнім уладаньняў на Смаленшчыне. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў паселішча ўвайшло ў склад Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва.
У 1541—1566 і 1600—1754 гадох Замошша знаходзілася ў валоданьні Сапегаў, па сярэдзіне XVIII ст. — Лапацінскіх, Бужынскіх, Юндзілаў, Ромераў, Козел-Паклеўскіх. У 1761 годзе кашталян смаленскі С. Бужынскі фундаваў тут драўляную царкву Сьвятых Пятра і Паўла, якой адпісаў 4,5 валокі зямлі, царкоўнае начыньне, правы карыстаньня лесам і азёрамі. У 1794 годзе за часамі паўстаньня Т. Касьцюшкі каля мястэчка адбылася сутычка паміж паўстанцамі і расейскімі карнікамі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Замошша апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Дзісенскім павеце Віленскай губэрні. У 1800 годзе мястэчкам супольна валодалі С. Бужынскі і царкоўная плябанія, тут было 22 двары, драўляная царква, плябанія, драўляны маёнтак на беразе возера Сярэдніка, млын-вятрак. У Вайну 1812 году праз 3амошша ў чэрвені праходзілі расейскія войскі, тут знаходзіліся галоўныя кватэры імпэратара Аляксандра I, у ліпені — камандзіра кавалерыйскага корпусу францускай арміі І. Мюрата.
За часамі нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў ваколіцах 3амошша 7—8 траўня 1863 году разьмяшчаўся паўстанцкі аддзел на чале зь Я. Ельскім-Ёдкам. У канцы XIX ст. у мястэчку было 28 дамоў, драўляная царква, маёнткі Стары і Новы (разам 653 дзесяціны зямлі).
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Замошша занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Замошша абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР[2].
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Замошша апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Ёдкаўскай гміне Браслаўскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1931 год у мястэчку было 65 двароў, царква, касьцёл, школа, пошта, «дом людовы» (клюб), малачарня, некалькі прыватных і каапэратыўных крамаў. У 1930-я гады дзеялі курсы вясковых гаспадыняў.
У 1939 годзе Замошша ўвайшло ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 году ў складзе Ахрэмаўскага сельсавету Браслаўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1971 год тут было 93 двары, на 1995 год — 132, на 1997 год — 126.
- Старая царква, каля 1900 г.
- Касьцёл, да 1939 г.
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Замошшы працуюць сярэдняя школа, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, клюб, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
На заходняй ускраіне Замошша захавалася гарадзішча VI ст. да н. э. — III ст. н. э., за 1 км на поўдзень ад вёскі курганны могільнік.
Страчаная спадчына
- Касьцёл
- Сядзібы «Замошша Новае» і «Замошша Старое»
- Царква Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла (1761)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.