вёска ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Жырму́ны[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дзітвы. Цэнтар сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 662 чалавекі. Знаходзяцца за 16 км на паўднёвы захад ад Вярэнава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны; на шашы Ліда — Вільня.
Жырмуны лац. Žyrmuny | |
Касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа | |
Магдэбурскае права: | 1724 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Вярэнаўскі |
Сельсавет: | Жырмунскі |
Вышыня: | 158 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 662 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1594 |
СААТА: | 4213813036 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′20″ пн. ш. 25°13′14″ у. д. |
± Жырмуны | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Жырмуны — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны). Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Адшуканьня Сьвятога Крыжа, помнікі архітэктуры XVIII стагодзьдзя. За 5 км на поўдзень ад колішняга мястэчка знаходзіцца аднайменная вёска, дзе захаваліся руіны палацава-паркавага комплексу Радзівілаў.
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Жырмоны (21 кастрычніка 1542 году)[2]; Жырмуны (1553 год)[3].
У пісьмовых крыніцах Жырмуны ўпершыню ўпамінаюцца ў XV ст. як маёнтак роду Бутрымаў. Каля 1437 году баярын Войцех Кучук заснаваў тут касьцёл. У канцы XV — пачатку XVI стагодзьдзяў маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Мантоўтавічаў.
У 1513 годзе Жырмуны перайшлі да Юрыя Радзівіла. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. На мапе Тамаша Макоўскага 1613 году Жырмуны значацца як мястэчка. У XVII ст. мястэчка перайшло ў валоданьне Завішаў. У 1624 годзе Ян Завіша збудаваў тут новы касьцёл.
У пачатку XVIII ст. Жырмуны зноў перайшлі да Радзівілаў. У 1724 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку Магдэбурскае права. У 2-й палове XVIII ст. тут існавалі школа і шпіталь. На 1777 год у Жырмунах быў 31 двор. У 1788 годзе Караліна Радзівіл заснавала ў мястэчку касьцёл Сьвятога Крыжа.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Жырмуны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе сталі цэнтрам воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. Сьпярша мястэчка знаходзілася ў валоданьні Тышкевічаў, потым Шванэбахаў.
На 1860 год у Жырмунах было 29 будынкаў, дзеялі касьцёл і малітоўны дом, працавалі шпіталь, школа і паштовая станцыя. На 1863 год — 19 жылых дамоў. У пачатку XX ст. адкрылася расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Жырмуны занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Жырмуны абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[4]. У 1920 годзе Жырмуны апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Лідзкага павету Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Жырмуны ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году сталі цэнтрам сельсавету Радунскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. 3 красавіка 1959 году вёска ўвайшла ў склад Вярэнаўскага раёну. На 1971 год тут было 198 двароў, на 1993 год — 270, на 1997 год — 273. У 2000-я гады Жырмуны атрымалі афіцыйны статус «аграгарадку».
У Жырмунах працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова, амбуляторыя, пошта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.