Жамойцкае біскупства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Жамойцкае біскупства, Жамойцкая дыяцэзія (у XV—XVI стагодзьдзях таксама Медніцкае біскупства) — царкоўна-адміністрацыйная адзінка Рымска-Каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім з цэнтрам у Медніках (Ворнях).
Прызначалася для жамойтаў (тым часам для ліцьвінаў у ВКЛ існавала Віленскае біскупства) і ахопліва парафіі літоўскай Жамойці — Жамойцкага староства і Ўпіцкага павету Троцкага ваяводзтва[1], прэтэндавала на частку Ковенскага павету (Ваўкавішкі, зарэчная ковенская частка Кейданаў[2] ды іншыя)[3]. Населеныя жамойтамі землі таксама ўваходзілі ў склад Самбійскага біскупства Прусіі (ужо у 1435 годзе Базэльскі царкоўны сабор задаволіў просьбу біскупа самбійскага Міхала Юнге дазволіць карыстацца ў царкоўным жыцьці мовамі мясцовых насельнікаў Самбіі, у тым ліку «мовай жамойтаў»[lower-alpha 1])[5].