From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэсантна-штурмавыя войскі (ДШВ) Рэспублікі Казахстану (па-казаску: Десанттық-шабуылдау әскерлері) — высокамабільны род войскаў Узброеных сілаў Рэспублікі Казахстану, што ўваходзяць у склад Сухапутных войскаў Рэспублікі Казахстану. Ёсьць пераемнікам ПДВ СССР у Казахстане. Асноўныя заданьні: забесьпячэньне стратэґічнага разгортваньня войскаў, барацьба з дэсантна-дывэрсійнымі сіламі й бандфармаваньнямі, захоп ды ўтрыманьне важных раёнаў, правядзеньне аэрамабільных рэйдаў у ворагавым тыле. Да 2003 року мелі назву Мабільныя войскі (па-казаску: Жедел әскерлері), з 2003 да 2016 року мелі назву Аэрамабільныя войскі (па-казаску: Аэроұтқыр әскерлері)[1].
Дэсантна-штурмавыя войскі | |
Шэўрон ДШВ РК | |
Гады існаваньня | з 2000 |
---|---|
Краіна | Казахстан |
Падпарадкаваньне | Ґенэральны штаб Узброеных сілаў Казахстану |
Уваходзіць у | Сухапутныя войскі Рэспублікі Казахстану |
Тып | Паветрана-дэсантныя войскі |
Дысьлякацыя | Казахстан |
Дэвіз | «Біз басқа ешкім!» |
Колеры | блакітны |
Войны |
|
Дзейны камандзір | ґенэрал-маёр Кайдар Каракулаў (з 18 красавіка 2018 року) |
Асноўнымі заданьнямі ДШВ вызначаныя:[1]
Пасьля абвяшчэньня сувэрэнітэту Казахстану на тэрыторыі дзяржавы месьцілася выведзеная з складу 105-е ґвардзейскае паветрана-дэсантнае дывізіі 35-я асобная ґвардзейская паветрана-дэсантная брыґада, якая, паводле міжнародных пагадненьняў у Алмаце 7 траўня 1992 року, адыйшла да Ўзброеных сілаў Рэспублікі Казахстану[2][3].
6 ліпеня 2000 року прэзыдэнтам Казахстану на ґрунце 35-е ґвардзейскае дэсантна-штурмавое брыґады былі створаныя Мабільныя сілы Ўзброеных сілаў Рэспублікі Казахстану.
У пэрыяд з 2000 да 2003 року былі створаныя 36-я, 37-я ды 38-я (КазБрыґ) дэсантна-штурмавыя брыґады. Пазьней да складу Аэрамабільных сілаў былі ўведзеныя 9-я мэханізаваная брыґада, 43-я танкавая брыґада, 44-я артылерыйская брыґада, асобны міратворчы батальён «КазБат», асобная брыґада сувязі, асобны выведвальны полк ды асобны батальён РХБА.
2003 року было падпісанае распараджэньне пра прысваенне мабільным войскам УС Казахстану назвы «Аэрамабільныя войскі».
З жніўня 2003 па лістапад 2008 року інжынэрна-сапёрны падразьдзел у складзе Міжнародных кааліцыйных сілаў у Іраку выконваў міратворчуў місію. Паводле рашэньня ААН у сьпіс заданьняў падразьдзелу ўваходзілі пошук ды зьнішчэньне боепрыпасаў, што ня выбухнулі, абсталяваньне пунктаў палявога водазабесьпячэньня, ачыстка вады й наданьне мэдычнае дапамогі. Падчас выкананьня міратворчае місіі адзін афіцэр загінуў ды яшчэ некалькі міратворцаў былі параненыя. Агулам у складзе інжынэрна-сапёрнага падразьдзела пабывала 290 казахстанскіх вайскоўцаў.[4][5][6]
2016 року Кіраўніцтва Аэрамабільных войскаў паведаміла пра зацьвярджэньне новае назвы — Дэсантна-штурмавыя войскі[7].
Дэсантна-штурмавыя войскі ўлучаюць:
Арґанізацыйна кожная асобная мабільная брыґада ўключае:
1. Кіраваньне брыґады
2. Баявыя вайсковыя часткі й падразьдзелы
3. Падразьдзелы баявога забесьпячэньня й сувязі
4. Падразьдзелы тылавога й тэхнічнага забесьпячэньня
5. Тылавыя падразьдзелы
З 2016 року Дэсантна-штурмавыя войскі адзначаюць сваё прафэсійнае сьвята 6 ліпеня, калі ў 2000 годзе былі створаныя Мабільныя войскі Рэспублікі Казахстану.[8]. У папярэднія рокі, у 2000—2016, Дзень аэрамабільных дэсантных войскаў адзначаўся шторок 2 жніўня.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.