мястэчка ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дру́цак — колішняе места на тэрыторыі Беларусі, на рацэ Друці. Знаходзіўся каля вёскі Друцку.
Друцак — места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца ўдзельнага княства і рэзыдэнцыя князёў Друцкіх, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага.
Тапонім Друцак утварыўся ад назвы ракі Друці. Варыянты напісаньня назвы места ў гістарычных крыніцах: Дрютьск, Дрьтеск, Дрьютек, Друтеск, Друческ.
У сучаснай беларускай мове (клясычны правапіс) тапонім аформіўся з устаўным «а» ў канцавым спалучэньні -цк — Друцак, што адпавядае традыцыйнаму вымаўленьню мясцовых жыхароў. Пісьмовае выкарыстаньне гэтай формы пачалося ў канцы XIX — пачатку XX стагодзьдзяў у новым беларускім правапісе, які грунтаваўся на фанэтычным прынцыпе. Пазьней у 1920-я гады форма Друцак як нарматыўная пачала ўжывацца ў БССР да палітычнай рэформы беларускага правапісу 1933 году, а таксама ў Заходняй Беларусі да падзеяў 1939 году. Цяперашняе афіцыйнае напісаньне назвы — Друцк (рас. Друцк).
Дзядзінец і вакольны горад старажытнага Друцку існавалі на высокім правым беразе Друці, а асноўная частка паселішча — пасад, на левым[lower-alpha 1]. Паводле сьведчаньня Друцкага Эвангельля, у 1001 годзе тут збудавалі адну зь першых на беларускіх землях хрысьціянскіх цэркваў. Першы ўпамін пра Друцак у летапісе датуецца 1092 годам, тым часам у Павучаньні Манамаха заснаваньне гораду адносіцца да 1078 году. У гэты час Друцак быў у валоданьні князёў друцкіх, таму быў уцягнуты ў іх змаганьне з князямі менскімі за полацкі сталец. Аднак, за час войнаў XI ст. горад ані разу ня быў узяты[1].
У 1101 годзе Друцак стаў сталіцай удзельнага княства, якім валодалі нашчадкі полацкага князя Ўсяслава Брачыславіча. За часамі вайны ў 1116 годзе горад зруйнавалі войскі рускіх князёў. У 1158 годзе мясцовыя жыхары выступілі супраць князя Глеба Расьціславіча і пасадзілі князем Рагвалода Барысавіча. З 1180 году Друцак быў уцягнуты ў змаганьне смаленскіх князёў з чарнігаўскімі. Найбольшага росквіту горад дасягнуў у 1230-1240-я гады.
У XIII ст. Друцак далучыўся да Вялікага Княства Літоўскага. З XIV ст. тут існаваў замак[2]. У Сьпісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх (канец XIV ст.) Друцак значыцца сярод «літоўскіх» замкаў. І места, і замак неаднаразова разбураліся і аднаўляліся. Места падзялялася на «дольніцы», якія знаходзіліся ў валоданьні розных галінаў роду Друцкіх, а таксама розных спадкаемцаў іх згаслых галінаў або асобаў, якія іншым шляхам набылі часткі колішняга Друцкага княства.
Час і прычыны канца існаваньня Друцку невядомыя[3]. Магчыма, каля канца XV ст. — пачатку XVI ст. места спалілі і зруйнавалі, па чым яго не аднавілі[3]. Існуе і прывязка часу зьнішчэньня Друцку да сярэдзіны XVII ст.[lower-alpha 2]. Паскорыць заняпад места мог новы просты гандлёвы шлях зь Вільні ў Маскву праз Талачын[4].
Друцак часоў XVI ст. апісваўся ў апавяданьнях канца XVII ст. як такі, што меў 7 міляў акружыны і славіўся дзьвюма сотнямі выдатных храмаў, але ў час жорсткай вайны быў дашчэнту спустошаны, і лёс яго параўноўваўся зь лёсам Троі[lower-alpha 3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.