From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзірмант (Дырманд), Дзермант (Дырмунт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Dyrmond | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Deora + Mund |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Дырмунт, Дырманд, Дзермант |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Дзірмант» |
Цірмунт або Дэрмунд, пазьней Дырмунт або Дырмонд (Tiermunt, Deormund, Diermunt[1], Dyrmond[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова дзір- (дзер-, цір-) (імёны ліцьвінаў Дзерык, Тырольдзь, Дзірман; германскія імёны Diericke, Tirold, Direman) паходзіць ад гоцкага dius, германскага tiur 'зьвер'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Дзірмант азначае «гарлівы зьвер»[7].
Адпаведнасьць імя Дзірмант германскаму імю Deormund сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Дэрмант (Dermont)[10].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dirmant Souininouicz (1387—1394 гады)[11]; людеи у Вилкеискомъ жо повете… Моца Дырмонътовича (2 сьнежня 1522 году)[12]; Дирмонтъ (29 красавіка 1539 году)[13]; Яномъ Дырмонътомъ Сивицкимъ, подсудкомъ (16 чэрвеня 1623 году, 3 і 9 чэрвеня 1625 году, 13 і 22 чэрвеня і 6 і 12 кастрычніка 1626 году, 12 студзеня 1627 году)[14]; pan Jan Dyrmont Siwicki, podsędek Witeb. (3 кастрычніка 1641 году)[15]; его мст пна Томаша Дөрмонта Сивицкого, судю кгродского Витебского[16], Tomasz Dermont Siwicki[17] (4 кастрычніка 1641 году); дом млти пана Томаша Дырмонта Сивицкого суди кгродского Витебского (15 кастрычніка 1641 году)[18]; Dirmont (1670 год)[19]; Mikołaj Dyrmunt (1690 год)[20]; panom Janowi Dermontowi (13 лістапада 1764 году)[21]; Dermont (1789 год)[22]; Tadeusz Dyrmunt (9 лютага 1791 году)[23][lower-alpha 1].
З XVII ст. прыдомкам Дзермунт або Дырмунт карыстаўся літоўскі шляхецкі род Сільніцкіх гербу Корчак зьменены[28].
Дырманты гербу Корчак — літоўскі шляхецкі род з Ашмянскага і Віленскага паветаў[29].
Дырманты (Dyrmont) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[30].
Дырмунты[31], Дырмунты-Сівіцкія[32] і Дырмунты-Юсевічы[33] — літоўскія шляхецкія роды.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.