![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/03/Dziera%25C5%25ADnaja._%25D0%2594%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%258F_%25282009%2529.jpg/640px-Dziera%25C5%25ADnaja._%25D0%2594%25D0%25B7%25D0%25B5%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%259E%25D0%25BD%25D0%25B0%25D1%258F_%25282009%2529.jpg&w=640&q=50)
Дзераўная
вёска ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзераўна́я[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Шуры. Цэнтар сельсавету Стаўпецкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1406 чалавек. Знаходзіцца за 30 км ад Стоўпцаў, на аўтамабільнай дарозе Івянец — Пяршаі — Нясьвіж.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Дзераўная (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Дзераўная лац. Dzieraŭnaja | |
![]() Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Першыя згадкі: | XV стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Сельсавет: | Дзераўнянскі |
Насельніцтва: | 1406 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Паштовы індэкс: | 222680 |
СААТА: | 6254858026 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°42′3.60″ пн. ш. 26°33′29.52″ у. д. |
Дзераўная на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Дзераўная ![]() ![]() Дзераўная | |
![]() |
Закрыць
Дзераўная — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя.