сьвята ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
«Дзень Рэспублікі» (афіцыйна таксама «Дзень Незалежнасьці») — сьвята рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі, уведзенае ў 1996 годзе на падставе сфальсыфікаванага[1][2][3] рэфэрэндуму як замена Дню Незалежнасьці, што сьвяткаваўся 27 ліпеня, у дзень прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі.
Дата | 3 ліпеня |
---|
Афіцыйна прымяркоўваецца да заняцьця ў 1944 годзе Менску савецкімі войскамі ў нямецка-савецкую вайну (эпізод Другой сусьветнай вайны). Разам з тым, у вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 3 ліпеня 1655 году Менск захапіла маскоўскае войска[4], а 3 ліпеня 1660 году войскі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага вызвалілі Менск з-пад маскоўскай акупацыі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.