Джон Мэйнард Кейнз
ангельскі эканаміст, журналіст, інвэстар / From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Мэ́йнард Кейнз (па-ангельску: John Maynard Keynes), барон (5 чэрвеня 1883, Кембрыдж, Вялікабрытанія — 21 красавіка 1946, Сасэкс, Вялікабрытанія) — ангельскі эканаміст, журналіст, інвэстар, заснавальнік кэйнсіянскага напрамку ў эканамічнай тэорыі. Ягоная найбольш вядомая праца: «Агульная тэорыя занятасьці, адсотку і грошай» (па-ангельску: The General Theory of Employment, Interest and Money), якая прапануе дзяржаўную палітыку ў галіне эканомікі, накіраваную на падтрымку поўнай занятасьці і павелічэньне дзяржаўных выдаткаў як сродак ад эканамічнага заняпаду.
Джон Мэйнард Кейнз | |
John Maynard Keynes | |
Кейнз у 1933 годзе | |
Род дзейнасьці | эканаміст |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 чэрвеня 1883(1883-06-05)[1][2][3][…] |
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 21 красавіка 1946(1946-04-21)[4][1][2][…] (62 гады) |
Месца сьмерці |
|
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, матэматык, палітык, філёзаф, прафэсар, дыплямат, пісьменьнік-дакумэнталіст, бізнэсмэн, аўтар |
Навуковая сфэра | мікраэканоміка |
Месца працы | |
Бацька | Джон Нэвіл Кейнз[5][6] |
Маці | Флоранс Ада Кейнз[d][5][6] |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Уплыў Кейнза зьменшыўся ў 1970 годзе, збольшага ў выніку праблемаў, якія пачалі ўзьнікаць у паўночнаамэрыканскай эканоміцы з пачатку дзесяцігодзьдзя, і часткова з-за крытыкі ад Мілтана Фрыдмана і іншых эканамістаў, якія былі настроены пэсымістычна адносна здольнасьці ўраду рэгуляваць бізнэс-цыклі зь фіскальнай палітыкай[7]. Аднак зьяўленьне глябальнага фінансавага крызісу ў 2007 годзе прывяло да адраджэньня кейнзіянскай думкі. Кейнзіянская эканоміка забясьпечыла тэарэтычную аснову для эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца і праводзілася ў сувязі з крызісам прэзыдэнтамі Джорджам Бушам і Баракам Абамам у ЗША, прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Горданам Браўнам у Вялікабрытаніі, і іншымі кіраўнікамі ўрадаў[8].