Занятасьць насельніцтва
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Занятасьць насельніцтва — дзейнасьць працаздольнага насельніцтва краіны, па стварэньню матэрыяльных альбо нематэрыяльных рэчаў, дзеля здавальненьня асабістых альбо грамадзкіх патрэбаў, якая не супярэчыць законам краіны.
Падкляса ад | эканамічная дзейнасьць |
---|---|
Частка ад | занятак |
Частка больш агульнага | праца |
Занятасьць характарызуецца паказчыкам узровень занятасьці і вызначаецца як адносіна колькасьці занятых да агульнай колькасьці працаздольнага насельніцтва краіны.
Вызначаюць наступныя віды занятасьці.
Пры вызначэньні структуры занятасьці ўлічваюць колькасьць занятых і незанятых зь ліку ўсяго працаздольнага насельніцтва. Падзяленьня занятых па відах занятасьці, па сфэрах вытворчасьці, па галінах вытворчасьці і невытворчай сфэры, па рэгіёнам краіны, па прадпрыемствам розных формаў уласнасьці і розных прафэсій і відаў дзейнасьці. Пры гэтым улічваюць пол, узрост і адукацыю.
З тэрмінам «занятасьці» зьвязан тэрмін «беспрацоўе», які па сутнасьці праціўны занятасьці і можа быць азначаны, як незанятасьць.
Пачатак году | Эканамічна актыўнае насельніцтва | У тым ліку | ||||
---|---|---|---|---|---|---|
Разам | Занятыя | Беспрацоўныя | ||||
тыс.чалавек | % да адпаведнага пэрыяду мінулага году | тыс.чалавек | % да адпаведнага пэрыяду мінулага году | тыс.чалавек | % да адпаведнага пэрыяду мінулага году | |
2007 | 4512,4 | 101,2 | 4459,7 | 101,6 | 52,7 | 75,3 |
2008 | 4513,1 | 100,0 | 4466,3 | 100,1 | 46,8 | 88,8 |
У студзені 2023 году ў гаспадарцы Беларусі было занята 4,173 млн чалавек, як паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі. Гэта было на 73 600 чалавек менш чым на пачатку 2022 году, на 122 600 чалавек менш чым на пачатку 2021 году і на 156 500 чалавек менш чым на пачатку 2020 году[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.