навуковая дысцыпліна From Wikipedia, the free encyclopedia
Эканамэтрыка, эканамэтрыя — дапаможная эканамічная дысцыпліна, якая вывучае канкрэтныя колькасныя ўзаемасувязі эканамічных аб’ектаў і працэсаў з дапамогай матэматыка-статыстычных мадэляў.
Да эканамэтрычных мадэляў належаць тыя эканоміка-матэматычныя мадэлі, якія дазваляюць праводзіць статыстычныя апэрацыі. З прычыны таго, што за кожнай пераменнай у эканамэтрычнай мадэлі стаіць пэўны статыстычны індыкатар, які з той ці іншай дакладнасьцю вымярае нейкі бок гаспадарчага мэханізму, разьлікі на базе гэтай мадэлі маюць высокую практычную каштоўнасьць. Яны могуць быць выкарыстаныя пры выпрацоўцы эканамічнае палітыкі дзяржавы, рынкавай стратэгіі фірмы і вырашэньні іншых задачаў.
Вядучымі прадстаўнікамі і пачынальнікамі эканамэтрыкі зьяўляюцца нобэлеўскія ляўрэаты Рагнар Фрыш, Ян Тымбэрґен, Васілі Леонцьеф. Мадэлі затраты-выпуск Леонцьефа, вынікі дасьледваньняў Фрыша і Тынбэрґена і іх пасьлядоўнікаў, вытворчая функцыя Коба-Дуґласа і іншыя буйныя эканамэтрычныя распрацоўкі склалі фундамэнт аб’ёмных макрамадэляў доўгатэрміновага і сярэднетэрміновага прагназаваньня.
Гэта — накід артыкула па мікраэканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула пра тэорыя імавернасцей. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Гэта — накід артыкула па статыстыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.