Гімалія (спадарожнік Юпітэра)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гімалія — спадарожнік плянэты Юпітэр, шосты паводле дыямэтру і пяты паводле масы сярод спадарожнікавай сыстэмы Юпітэра. Адкрыты Чарлзам Пэрайнам 3 сьнежня 1904 року ў абсэрваторыі Лік.[1] Названы ў гонар німфы Гімаліі, што мела тры сыны ад Зэўса. Разам зь іншымі зьнешнімі спадарожнікамі Гімалія атрымала сучаснае імя толькі ў 1975 годзе.[2] З 1955 па 1975 рок спадарожнік меў назву Гестыя.[3]
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Чарлз Пэрайн |
Дата адкрыцьця | 3 сьнежня 1904 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Сярэдні радыюс | 85 км |
Эксцэнтрысытэт | 0,16 |
Арбітальны пэрыяд | 250,56 дня |
Нахіл арбіты | 29,59° (да экватару Юпітэру), 27,5° (да экліптыкі) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 170 км |
Плошча паверхні | 90 800 км² |
Маса | 6,7 × 1018 кг |
Шчыльнасьць | 1,63 г/см³ |
Паскарэньне вольнага падзеньня | 0,062 м/с² |
Пэрыяд звароту вакол сваёй восі | 7 гадзінаў 46 хвілінаў 55 сэкундаў |
Нахіл восевага кручэньня | |
Альбеда | 0,04 |
Тэмпэратура паверхні | 124 К (−149 °С) |
Атмасфэра | адсутнічае |
Гімалія зьяўляецца галоўным целам сярод спадарожнікаў сваёй групы, куды таксама ўваходзяць Леда, Лісытэя, Эляра і Дыя. Усе целы групы Гімаліі маюць прыкметны нахіл кружнікаў, валодаюць даволі значным эксцэнтрысытэтам і абыходзяць Юпітэр цягам 8—9 месяцаў.
Гімалія была сфатаграфаваная з адлегласьці 4,4 мільёну кілямэтраў апаратам «Касыні» ў 2000 року і станцыяй «Новыя Гарызонты» ў 2007. Спадарожнік мае шэры колер, падобны да астэроідаў тыпу C.[4]