Астэроід
малая плянэта, якая ня ёсьць камэтай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Астэро́ід (па-грэцку: asteroeidés — зоркавы) — нябеснае цела невялікіх памераў (ад некалькіх мэтраў да больш чым 1000 км), якое кружыцца вакол цэнтральнай зоркі, мае цьвёрдую скальную ці лёдавую паверхню, часта (у выпадку малых памераў) зьмяняе памер пры сутыкненьні зь іншымі падобнымі аб’ектамі.
Тэрмін «астэроід» уведзены Ўільямам Гэршэлем таму, што першыя астэроіды выглядзелі на небе як кропкі зорак, а ня як плянэты. Цяпер вядома каля 220 000 астэроідаў, большасьць зь якіх рухаецца па арбітах нязначна нахіленых да экліптыкі, паміж арбітамі Марсу і Юпітэру — у, так званай, галоўным астэроідным ланцугу, і ў воблаке Аорта (за арбітай Плютону). Але ў воблаку Аорта нахіленьне да экліптыкі можа быць значным.
Сёньня вядома каля 338 000 астэроідаў, сапраўдная колькасьць усіх астэроідаў верагодна перавышае мільёны. Працэнтныя суадносіны астэроідаў з дыямэтрам большым чым 100 км да іх агульнай колькасьці невялікія.
Агульная колькасьць малых плянэтаў, што назіраюцца ў тэлескопы — каля 100 тыс. (занумаравана і ўключана ў каталёг каля 6 тыс.). Найбуйнейшыя зь іх: Цэрэра, Палада, Вэста.