From Wikipedia, the free encyclopedia
Гутвін — мужчынскае імя.
Gutvin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gudo + Wino |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Wingot |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гутвін» |
Гудвін або Гутвін (Guduin, Gutvinus[1]) і Вінгот (Wingot[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[4], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[5].
Адпаведнасьць імя Гудвін германскаму імю Gudvin прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[6].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotwin[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.