Георгі Станіслававіч Таразевіч (17 ліпеня 1937, Слабада, цяпер Мядзельскі раён — 21 сакавіка 2003, Менск) — савецкі і беларускі палітычны дзяяч.
Хуткія факты Старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР, Папярэднік: ...
Закрыць
Георгі Таразевіч нарадзіўся 17 ліпеня 1937 году ў вёсцы Слабада Віленскага ваяводзтва Польшчы, цяпер Мядзельскага раёна Менскай вобласьці. У 1959 годзе ён скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут па спэцыяльнасьці «інжынэр-геадэзіст», празь дзесяць гадоў абараніў кандыдацкую дысэртацыю (кандыдат тэхнічных навук).
У незалежнай Беларусі
Пасьля атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці вярнуўся на Радзіму. Быў першым намесьнікам Міністра замежных справаў, Надзвычайным і Паўнамоцным амбасадарам у Польшчы (1994—1995). Нэгатыўна паставіўся да правядзеньня травеньскага 1995 году рэфэрэндуму. Адкрыта выказаўся ў абарону нацыянальнай сымболікі і беларускай мовы. У чэрвені 1995 распараджэньнем прэзыдэнта Беларусі вызвалены ад абавязкаў. Быў блізка зьвязаны з Сацыял-дэмакратычнай партыяй (Народная Грамада). У лютым 1998 году ўвайшоў у Нацыянальны выканаўчы камітэт, створаны беларускай апазыцыяй. Стаў старшынём камітэту па нацыянальных і рэлігійных адносінах Нацыянальнага выканаўчага камітэту.
З выступленьняў Георгія Таразевіча ў друку:
Я прывык казаць людзям праўду, тое, што думаю. За гэта меў у жыцьці нямала непрыемнасьцяў. І з апошняй маёй пасады амбасадара Беларусі ў Польшчы вызвалілі "ў сувязі з пераходам на іншую работу". Толькі вось якая гэтая работа, нават сам ня ведаю і па сёньняшні дзень... З аднаго боку, апынацца ў такой сытуацыі непажадана, а з другога — сумленьне перад людзьмі чыстае, што на мой погляд, больш важна... [1].
Памёр 21 сакавіка 2003 году ў Менску. Георгія Таразевіча пахавалі на Ўсходніх могілках у Менску.