From Wikipedia, the free encyclopedia
Га́ўя (па-латыску: Gauja, па-эстонску: Koiva jõgi;) — другая па працягласьці рака Латвіі (пасьля Дзьвіны).
Гаўя лац. Gaŭja | |
Gauja | |
Рака Гаўя край Цэсісу | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Рыскі заліў |
Краіны басэйну | Латвія |
Вобласьці | Адаскі край, Саўлкрасцкі край, Сігулдзкі край, Цэсіскі край, Валміерскі край, Валцкі край, Сьмілтэнскі край, Гулбэнскі край і Валга[d] |
Даўжыня |
|
Плошча басэйну | 8900 км² |
Даўжыня — 452 км [2], плошча басэйну — 8900 км², сярэдні расход вады — 78 м³/с, перапад вышыняў — 234 м (0,52 м/км), сярэдняя хуткасьць плыні — 0,2-0,4 м/с.
Сьцякае Ґаўя з Відзэмскага ўзвышша ў Цэсіскім раёне, а ўпадае ў Балтыйскае мора блізу Царнікава. Першапачатковы напрамак плыні — на ўсход, затым на поўнач і захад. Частка ракі ўтварае натуральную мяжу даўжынёй 24 км паміж Латвіяй і Эстоніяй. Самыя значныя прытокі ракі: зьлева — Амата (67 км.), справа — Мустыгі (Mustjõgi; 84 км.) [3]. Сілкаваньне ракі зьмяшанае. Асноўныя крыніцы: талы сьнег (35 — 40%), ападкі й падземныя воды.
30% басэйну ракі пакрыта лесам, 5% прыпадае на балоты. У басэйне Ґаўі знаходзіцца каля 860 азёраў агульнай плошчай 55 км². У Ґаўі ловяцца акуні, язі, шчупакі, ляшчы, плоткі, галавачы, рыбцы, мянтузы.
Дно ракі пясчанае, плыткае (максымальная глыбіня падчас паводкі — 5 м.), але тут сустракаецца шмат віроў, якія пераносяць вялікія масы пяску й праз тое досыць часта мяняюць рэльеф дна. Хаця сама Ґаўя зусім не глыбокая, паміж Валміерай і Мур’яні яна цячэ па старадаўнім яры, што быў утвораны яшчэ ў дэвонскі пэрыяд. Вышыня адкладаў пескавіку на дадзеным этапе сягае 85 м. Гэтыя мясьціны зьяўляюцца сапраўднай прынадай для турыстаў. У верхнім цячэньні рака мае шмат парогаў, якія зьявіліся праз выхад на паверхню даламіту.
На берагох Ґаўі разьмешчаныя вельмі значныя для Латвіі ў гістарычным пляне гарады Цэсіс і Сыґулда, частка ракі таксама працякае праз аднайменны нацыянальны парк, слаўны сваімі прыроднымі і культурнымі багацьцямі. Так, побач з ракой на тэрыторыі парку месьціцца знакаміты Турайдзкі замак, пабудова якога была распачатая яшчэ ў 13 стагодзьдзі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.