адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Віцебскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадо́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Віцебскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 2980[3] км². Насельніцтва на 2018 год — 22 932 чалавекі[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Гарадок.
Гарадоцкі раён | |
Герб | Сьцяг |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Віцебская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Гарадок |
Дата ўтварэньня | 17 ліпеня 1924 |
Кіраўнік | Пётр Карабач[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 22 932[2] |
Шчыльнасьць | 7,7 чал./км² |
Плошча | 2980,47[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 193 м[4] |
Месцазнаходжаньне Гарадоцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-21-39 |
Паштовыя індэксы | 211 5хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да паўночна-заходніх схілаў Аршанскай упадзіны. Каля 88% паверхні знаходзіцца ў межах Гарадоцкага ўзвышша, рэльеф мясцовасьці ўзгорысты, са шматлікімі азёрамі. На захадзе і паўднёвым усходзе раёну — Полацкая і Сураская азёрна-ледавіковыя нізіны са згладжанай слабахвалістай паверхняй. 58% тэрыторыі раёну знаходзіцца на вышыні 170—180 м над узроўнем мора, 32% — на вышыні 200 м і больш. Найвышэйшы пункт — ля вёскі Загаране Бычыхінскага сельсавету (259 м над узроўнем мора). Найніжэйшая адзнака (140 м) — урэз ракі Обалі на захадзе.
Найбольшыя з рэк, што працякаюць па тэрыторыі раёну — Обаль і яе прытокі Чарнуйка, Чарняўка, Усыса, а таксама рэкі Аўсянка, Лужасьнянка. Да басэйна Нявы належыць рака Ловаць. У раёне знаходзіцца 162 возеры. Найбольшыя Езярышча, Лосьвіда, Вымна, Ціёста, Кашо, Чарнова, Белае.
Сярэдняя тэмпэратура студзеня — −8°С, ліпеня — +17,3°С. Ападкаў выпадае 674 мм у год. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду — 183 дні.
Агульная плошча лугоў — 31,4 тыс. га (у тым ліку: сухадолаў — 24,1%, нізінных — 70,6%, заліўных — 5,3%).
Пад лясамі знаходзіцца 44% тэрыторыі раёну. Найбольшая лясістасьць назіраецца на паўднёвым усходзе і паўночным захадзе раёну. Сярэдняя плошча лясных масіваў ад 700 да 1000 га. Найбольшыя зь іх — Беразьнянскі масіў, Лосьвідзкая, Горкаўская, Селішчанская, Паташненская дачы. Лясы пераважна хваёвыя.
28 лютага 2011 году ўказам прэзыдэнта «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных единиц Витебской области» зацьверджаны сьцяг раёну[8].
8 красавіка 2004 году былі скасаваныя Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Марчанскі, Прудніцкі, Халамерскі і Хмяльніцкі сельсаветы.
У склад раёну ўваходзяць гарадзкі пасёлак Езярышча, 369 населеных пунктаў, Езярышчанскі пасялковы савет і 9 сельскіх саветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Даўгапольскі, Мяжанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадолішчанскі.
19 студзеня 2023 году былі скасаваныя наступныя населеныя пункты: Беляі, Барысенкі, Зуі 1, Мамчыкава, Шандры[9]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.