![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/MiamiCityScape.jpg/640px-MiamiCityScape.jpg&w=640&q=50)
Гарадзкая тэрыторыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзка́я тэрыто́рыя — тэрыторыя з павялічанай шчыльнасьцю пабудоваў, створаных чалавекам у параўнаньні з тэрыторыямі вакол яе. Гарадзкімі тэрыторыямі могуць быць гарады альбо аглямэрацыі, але звычайна гэты панятак не распаўсюджваецца на вясковыя або сельскія паселішчы, такія як вёскі альбо хутары.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/MiamiCityScape.jpg/640px-MiamiCityScape.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/56/2006megacities-1-be.png/640px-2006megacities-1-be.png)
Гарадзкія тэрыторыі ствараюцца і разьвіваюцца дзякуючы працэсу ўрбанізацыі. Вымярэньне велічыні гарадзкой тэрыторыі дазваляе аналізаваць шчыльнасьць насельніцтва і разрастаньне гораду, а таксама вызначэньне гарадзкіх і вясковых паселішчаў.[1]
У адрозьненьне ад гарадзкой тэрыторыі, тэрыторыя мэтраполіі ўключае ў сябе ня толькі гарадзкую тэрыторыю, але таксама гарады-спадарожнікі і прамежкавыя вясковыя тэрыторыі, якія зьўляюцца сацыяльна-эканамічна зьвязанымі з гарадзкім ядром. Звычайна гэтая сувязь выяўляецца ў працаўладкаваньні ў цэнтральным горадзе, які зьяўляецца першасным рынкам працы. Вядома, што гарадзкія тэрыторыі павялічваюцца ў залежнасьці ад павелічэньня колькасьці насельніцтва і эканамічнай актыўнасьці цэтральнага гораду.
Тэрыторыі мэтраполіі звычайна вызначаюцца як акругі альбо як палітычныя фармаваньні акругаў. Акругі звычайна зьяўляюцца стабільнымі палітычнымі тэрыторыямі. Эканамісты аддаюць перавагу працы з эканамічнымі і сацыяльнымі зьвесткамі, сабранымі на тэрыхорыях мэтраполіяў. Для гарадзкіх тэрыторыяў больш дакладным статыстычным парамэтрам будзе вылічэньне шчыльнасьці і тэрыторыі на душу насельніцтва.[2]