Ганс Вільгельм Гайгер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ганс Вільгельм Гайгер (па-нямецку: Hans Geiger, 30 верасьня 1882 — 24 верасьня 1945, Патсдам) — нямецкі фізык, першым стварыў дэтэктар альфа-часьцінак і іншых іянізаваных выпраменьваньняў. Найбольш вядомы як вынаходнік лічыльніка Гейгера і ўдзельнік экспэрымэнту, у якім быў адкрытае атамнае ядро (разам з Эрнэстам Марсдэнам). Нарадзіўся ў горадзе Neustadt an der Weinstraße, Райнлянд-Пфальц, Нямеччына. Нарадзіўся ў сям’і Вільгельма Гайгера, прафэсара Ўнівэрсытэту Эрлангена-Нюрнбэрга. Ганс Вільгельм Гайгер паступіў ва ўнівэрсытэт Эрлангена ў 1902 годзе і атрымаў ступень доктара ў 1906 годзе[9]. У 1907 годзе ён пачаў працу з Эрнэстам Рэзэрфордам ва ўнівэрсытэце Манчэстэра і ў 1909 годзе, разам з Эрнэстам Марсдэнам, правёў знакаміты экспэрымэнт з залатой фольгай, у якім было адкрыта атамнае ядро. Рэзэрфорд і Гайгер стварылі трубку Рэзэрфорда-Гайгера, якая пазьней стала лічыльнікам Гейгера[10][11][12]. У 1911 годзе Гайгер і Джон Мітчэл Нэтал выявілі закон Гайгера-Нэтала (яшчэ завецца правіла Гайгера-Нэтала) і правялі экспэрымэнты, якія прывялі да стварэньня мадэлі атама Рэзэрфорда[13][14]. У 1928 годзе Гайгер са сваім вучнем Вальтарам Мюлерам стварыў удасканаленую вэрсію лічыльніка Гайгера, лічыльнік Гайгера-Мюлера[15][16].
Ганс Вільгельм Гайгер | |
па-нямецку: Hans Geiger | |
Ганс Вільгельм Гайгер (1928) | |
Дата нараджэньня | 30 верасьня 1882(1882-09-30)[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 24 верасьня 1945(1945-09-24)[2][3][5][…] (62 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Эрлангена-Нюрнбэрга |
Занятак | фізык, вынаходнік, прафэсар унівэрсытэту, ядзерны фізык, laboratory director, навуковец |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | |
Вядомы як | вынаходнік лічыльніка Гейгера |
Навуковая ступень | Ph.D. in applied mathematics[d] (1906) і доктар навук[d][8] (1906) |
Навуковы кіраўнік | Эйльхард Відэрман[d] і Эрнэст Рэзэрфорд |
Узнагароды | |