From Wikipedia, the free encyclopedia
Гайшы́н[1] — вёска ў Беларусі, на левым беразе ракі Сажа. Уваходзіць у склад Кабінагорскага сельсавету Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці.
Гайшын лац. Hajšyn | |
Пагонны двор | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Прапойскі |
Сельсавет: | Кабінагорскі |
Вышыня: | 120 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2246 |
Паштовы індэкс: | 213260 |
СААТА: | 7250808016 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°20′48.001″ пн. ш. 30°59′30.998″ у. д. |
± Гайшын | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гайшын — даўняе мястэчка гістарычнай Рэчыччыны (Панізоўя).
Гэйса або Эйса (Heyse, Eyse) — імя германскага паходжаньня[2].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Геншын (XVII ст.)[3]; Hejszyn (1900 год)[4].
Упершыню Гайшын ўпамінаецца ў час вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў у лісьце палкоўніка казакаў Івана Залатарэнкі да маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча[3]. Таксама ўпамінаецца ў 1708 годзе ў зьвязку з падзеямі Вялікай Паўночнай вайны.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Гайшын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Беларускай, пазьней Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1773 году, у мястэчку Гайшыне было 510 рэвіскіх і прышлых сялянаў. У 1777 годзе значыцца на мапе «Атляс Магілёўскай губэрні». У 1784 годзе тут дзеялі дзьве сынагогі. У 1794 годзе належаў Францішку Сапегу.
У 1846 годзе ў Гайшыне збудавалі драўляную царкву Ўшэсьця Гасподняга. У 1848 годзе належаў Вікенцію Парэбскаму. У 1864 годзе ў рэчышчы палітыкі русіфікацыі ў мястэчку адкрылі народную вучэльню, у 1889—1890 гадох у ёй было 52 вучні, у т. л. 2 дзяўчынкі. З 1879 году Гайшын — уласнасьць Сьмяроўскага, які валодаў 1272 дзесяцінамі зямлі, вадзяным млынам і паромам цераз раку Сож. У мястэчку двойчы на год праводзіліся кірмашы (5 траўня і 1 кастрычніка). З 1912 году існавала аднаклясная царкоўнапрыходзкая школа.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гайшын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Гайшын вярнулі ў БССР, дзе з 20 жніўня ён стаў цэнтрам сельсавету Прапойскага раёну[5].
Да 23 сьнежня 2009 году Гайшын уваходзіў у склад Васькавіцкага сельсавету[6]. На 2011 год у вёсцы было 44 двары.
У вёсцы працуюць крама, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.