Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Нэўтральны пункт гледжаньня (НПГ) — адзін з фундамэнтальных прынцыпаў фундацыі Вікімэдыя і кутні камень Вікіпэдыі. Усе яе артыкулы і іншы энцыкляпэдычны зьмест павінны стварацца з нэўтральнага пункту гледжаньня, аб’ектыўна і непрадузята прадстаўляючы ўсе значныя меркаваньні, наколькі магчыма, без прыняцьця аднаго зь іх, надрукаваныя ў вартых даверу крыніцах. Паводле Джымі Ўэйлза, гэты прынцып зьяўляецца абсалютным і безапэляцыйным[lower-alpha 1].
Гэта старонка зьяўляецца часткай правілаў Вікіпэдыі. |
Нэўтральны пункт гледжаньня — адно з трох асноўных правілаў стварэньня артыкулаў Вікіпэдыі. Іншыя два — гэта Магчымасьць праверкі і Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў. Разам гэтыя тры правілы вызначаюць прымальныя для артыкулаў Вікіпэдыі тып і якасьць матэрыялаў. Яны дапаўняюць адно аднаго, таму ня могуць разглядацца паасобку, і ўдзельнікам варта азнаёміцца з кожным зь іх. Прынцыпы, на якіх будуюцца гэтыя правілы, нельга парушаць іншымі правіламі або дамоўленасьцю ўдзельнікаў. Матэрыял на старонках гэтых правілаў можа рэдагавацца толькі ў мэтах ўдакладненьня і паляпшэньня разуменьня гэтых прынцыпаў.