Вікіпэдыя:Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арыгінальнае дасьледаваньне (АД) — гэта паняцьце, якое выкарыстоўваецца ў Вікіпэдыі, каб пазначыць неапублікаваныя факты, аргумэнты, канцэпцыі, сьцьверджаньні або тэорыі. Гэта таксама датычыцца ўсякага неапублікаванага аналізу або сынтэзу апублікаваных зьвестак, які вядзе да ўзьнікненьня новага пункту гледжаньня, або паводле аднаго з заснавальнікаў Вікіпэдыі Джымі Ўэйлза, азначае «новы аповед або гістарычную інтэрпрэтацыю».
Гэта старонка зьяўляецца часткай правілаў Вікіпэдыі. |
Скарачэньні: ВП:НАД ВП:АД |
---|
Вікіпэдыя — гэта ня месца для арыгінальных дасьледаваньняў. Цытаваньне крыніцаў і забарона арыгінальных дасьледаваньняў непарыўна зьвязаныя між сабой: ёсьць толькі адзін шлях, каб паказаць, што вы не прасоўваеце арыгінальнае дасьледаваньне — цытаваньне аўтарытэтнай крыніцы, якая зьмяшчае інфармацыю, беспасярэдне зьвязаную з тэмай артыкула, і цьвёрда трымацца таго, што гэтая крыніца кажа.
Недапушчальнасьць арыгінальных дасьледаваньняў (НАД) — адно з трох асноўных правілаў стварэньня артыкулаў Вікіпэдыі. Іншыя два — гэта Вікіпэдыя:Нэўтральны пункт гледжаньня і Вікіпэдыя:Магчымасьць праверкі. Разам гэтыя тры правілы вызначаюць прымальныя для артыкулаў Вікіпэдыі тып і якасьць матэрыялу. Яны дапаўняюць адно аднаго, таму ня могуць разглядацца паасобку, і ўдзельнікам варта азнаёміцца з кожным зь іх. Прынцыпы, на якіх будуюцца гэтыя правілы, нельга парушаць іншымі правіламі або дамоўленасьцю ўдзельнікаў. Матэрыял на старонках гэтых правілаў можа рэдагавацца толькі ў мэтах ўдакладненьня і паляпшэньня разуменьня гэтых прынцыпаў.