From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялёна (лет. Veliuona) — мястэчка ў Летуве, на рацэ Нёмане. Цэнтар староства Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2001 год — 883 чалавекі.
Вялёна лац. Vialona | |||||
лет. Veliuona | |||||
| |||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Таўроскі | ||||
Раён: | Юрбурскі | ||||
Староства: | Вялёнскае | ||||
Вышыня: | 65 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 883 чал. (2001) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | LT-74054 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°4′56″ пн. ш. 23°16′16″ у. д. | ||||
Вялёна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вялёна — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Жамойці.
Паводле францускага лінгвіста-германіста Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў, назва Вялёна ўтварылася ад гоцкага імя Wilun[1].
Упершыню ўпамінаецца як Willune (1412 год)[2].
У 1291 годзе ў Хроніцы Прускай зямлі Пятра з Дусбургу ўпамінаецца паселішча пад назвай Junigede, якое зьвязваюць зь пазьнейшай Вілюнай (Вялёнай)[3].
Зь Вілюнай (Вяленай) мае повязь адзіны гістарычны пісьмовы ўпамін пра аўкштотаў (у адрознасьць ад Аўкштоты як геаграфічнай назвы). Ён датуецца 1412 годам і зьмяшчаецца ў дакумэнце Тэўтонскага ордэну, выкарыстаным на арбітражным працэсе. Гэты дакумэнт засноўваецца на апытаньнях пажылых людзей, пераважна былых служкаў ордэну, у тым ліку жамойтаў: «Таксама замак Вілюна прускія браты заваявалі 11 гадоў таму ад няверных і ворагаў нашай веры ліцьвінаў, якіх называлі аўкштотамі[4], а кіраўнікамі ў іх былі Сурмін, Матывік і Гаштольд. А таксама, што памянёныя кіраўнікі, ад якіх быў адваяваны замак Вілюна, як ужо пісалася, былі ліцьвінамі, і іх род і цяпер завецца ліцьвінкамі і ліцьвінамі, і жывуць яны ў Літве, у Кульве каля Вількаміру, а не ў жамойцкай зямлі. Таксама, што і замак Вілюна, да яго заваяваньня прускімі братамі, як ужо казалі, утрымліваўся і забясьпечваўся ліцьвінамі, якіх звалі і цяпер яшчэ называюць аўкштотамі[5], а не жамойтамі»[2].
У 1421 годзе вялікі князь Вітаўт заснаваў тут каталіцкую парафію. Вялёнскі касьцёл належыць да найстарэйшых касьцёлаў сучаснай Летувы. У 1636—1644 гадох яго рэканструяваў князь Альбрэхт Станіслаў Радзівіл.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.