![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%258C%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25D0%25A3%25D0%25B7%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25B6%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258F_%25D0%25A1%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%259A%25D1%2580%25D1%258B%25D0%25B6%25D0%25B0..jpg/640px-%25D0%259A%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%258C%25D1%2586%25D1%2591%25D0%25BB_%25D0%25A3%25D0%25B7%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25B6%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%258C%25D0%25BD%25D1%258F_%25D0%25A1%25D1%258C%25D0%25B2%25D1%258F%25D1%2582%25D0%25BE%25D0%25B3%25D0%25B0_%25D0%259A%25D1%2580%25D1%258B%25D0%25B6%25D0%25B0..jpg&w=640&q=50)
Вялейка
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяле́йка — места ў Беларусі, на рацэ Вяльлі каля Вялейскага вадасховішча. Адміністрацыйны цэнтар Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 26 760 чалавек[1]. Знаходзіцца за 103 км на паўночны захад ад Менску. Чыгуначная станцыя на лініі Маладэчна — Полацак. Вузел аўтамабільных дарог на Маладэчна, Смаргонь, Мядзел, Докшыцы, Плешчаніцы.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Вілейка (неадназначнасьць).
Хуткія факты
Вялейка лац. Vialejka | |||||
![]() У цэнтры места | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1460 | ||||
Горад з: | 1795 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Менская | ||||
Раён: | Вялейскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Насельніцтва: | 26 760 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1771 | ||||
Паштовыя індэксы: | 222412, 222416, 222417 | ||||
СААТА: | 6213501000 | ||||
Нумарны знак: | 5 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°29′0″ пн. ш. 26°55′0″ у. д. | ||||
Вялейка на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Вялейка ![]() ![]() Вялейка | |||||
![]() | |||||
http://vileyka.minsk-region.by/ |
Закрыць
Вялейка, або Каралеўскі Куранец, — даўняе мястэчка гістарычнай Ашмяншчыны (частка Віленшчыны). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся стары касьцёл у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XIX ст., зруйнаваны супольнымі намаганьнямі расейскіх і савецкіх уладаў.