Вугаль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вугаль — цьвёрды, гаручы, вуглевадародны выкапень расьліннага паходжаньня. Утвараецца з разлажэньня астаткаў вышэйшых расьлінаў. Сярод паліўна—энэргетычных рэсурсаў мае найвялікшыя запасы. Сусьветныя запасы вугля складаюць звыш 5 трлн. тонаў. Найвялікшыя месцароджаньні вуглю знаходзяцца ў ЗША (445 млрд. тон), Кітаі (272), Расеі (200), ПАР (130), Нямеччыне (100), Аўстраліі (90), Вялікабрытаніі (50), Канадзе (50), Індыі (29) і Польшчы (25 млрд. тон). Пры цяперашнім узроўні спажываньня вуглю (4,5 млрд. тон у год), вядомых на сёньняшні дзень запасаў можа хапіць прыкладна на 400 год.
У 2004 годзе ў сьвеце было здабыта 5500 млн.т вуглю (у 2003 г. — 4835). Лідэры: Кітай — 1956, ЗША — 1020, Індыя — 397, Аўстралія — 365, Расея — 283, ПАР — 253, Нямеччына — 208, Польшча — 159, Інданэзія — 136, Казахстан — 87, Украіна — 81, Грэцыя — 74, Канада — 67, Чэхія — 64, Калюмбія — 53, Турцыя — 48. Найбольш высокае разьвіцьцё вуглездабычы ідзе ў Кітаі, ЗША, Інданэзіі і Калюмбіі.
Прыкладна 10% вуглю (500 млн.тон) выкарыстоўваецца для вытворчасьці каля 400 млн. тон коксу, нязначную частку для вытворчасьці сынтэтычнага вадкага паліва, газу, электродаў, адсарбентаў, карбідаў кальцыю і крэмнію.