From Wikipedia, the free encyclopedia
Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт (па-польску: Warszawski Uniwersytet Medyczny) — вышэйшая мэдычная навучальная ўстанова ў горадзе Варшава, Польшча.
Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт | |
Warszawski Uniwersytet Medyczny | |
Лягатып | |
па-лацінску: Universitas Medica Varsoviensis | |
Заснаваны | 1809 |
---|---|
Рэктар | Зьбігнеў Гацёнг |
Колькасьць студэнтаў | 9 832[1] |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 52°12′21″ пн. ш. 20°59′7″ у. д. |
Горад | Варшава |
Краіна | Польшча |
Знаходзіцца ў складзе | Асацыяцыя эўрапейскіх унівэрсытэтаў[d][2] і Кааліцыя па паляпшэньні ацэнкі дасьледаваньняў[d][3] |
Вэб-сайт | wum.edu.pl |
Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт |
Унівэрсытэт быў створаны як Мэдычная акадэмія ў 1809 годзе. У 1816 годзе акадэмія ўвайшла ў склад Варшаўскага ўнівэрсытэту як мэдычны факультэт. У 1831 годзе факультэт, як і Варшаўскі ўнівэрсытэт, быў зачынены. Прычынай гэтаму стала лістападаўскае паўстаньне, па выніках якога былі зачыненыя ўсе ВНУ на тэрыторыі цяперашняй Польшчы.
У 1857 годзе была заснавана Імпэратарска-Каралеўская акадэмія мэдыцыны і хірургіі, якая працягнула традыцыю мэдычнага факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту. Пасьля акадэмія была аб’яднана з Варшаўскай галоўнай школай ў якасьці мэдычнага факультэту ў 1862 годзе. У 1869 годзе Варшаўская галоўная школа была ператворана ў Імпэратарскі Варшаўскі ўнівэрсытэт з мэдычным факультэтам у яго складзе.
Падчас Першай сусьветнай вайны Імпэратарскі Варшаўскі ўнівэрсытэт у поўным складзе быў эвакуіраваны ў Растоў-на-Доне, тым самым у Варшаве ні засталося ні адной вышэйшай навучальнай установы. У 1915 годзе польскія грамадзкія дзеячы ў акупаванай немцамі Варшаве пачалі аднаўленьне Варшаўскага ўнівэрсытэту, у складзе якога зноў быў створаны мэдычны факультэт. Дадзены факультэт знаходзіўся ў складзе Варшаўскага ўнівэрсытэту да 1950 году.
Паралельна мэдычнаму факультэту Варшаўскага ўнівэрсытэту ў Варшаве ў 1920 годзе быў створаны Дзяржаўны стаматалягічны інстытут, які ў 1933 годзе быў перайменаваны ў Стаматалягічную акадэмію.
У 1950 году мэдычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту і Стаматалягічны інстытут былі аб’яднаны ў Варшаўскую мэдычную акадэмію. У гэтым жа годзе Варшаўская мэдычная акадэмія была перайменавана ў Варшаўскі мэдычны ўнівэрсытэт.
Факультэты праводзяць дасьледчую і дыдактычную дзейнасьць у наступных навуках: мэдыцынскай, фармацэўтычнай і пра здароўе.
Факультэты Варшаўскага мэдычнага ўнівэрсытэту:
Акрамя таго, пэдагагічную дзейнасьць ажыцьцяўляе Цэнтар пасьлядыплёмнай адукацыі, які займаецца навучаньнем дыплямаваных лекараў, фармацэўтаў і майстроў-спэцыялістаў у розных галінах, зьвязаных з мэдыцынай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.