Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану (па-азэрбайджанску: Azərbaycan hərbi hava qüvvələri) — від узброеных сілаў Азэрбайджану.

Хуткія факты Гады існаваньня, Краіна ...
Вайскова-паветраныя сілы Азэрбайджану
Azərbaycan hərbi hava qüvvələri
Thumb
Эмблема ВПС Азэрбайджану
Гады існаваньня з 1992 году — цяпер
Краіна Сьцяг Азэрбайджану Азэрбайджан
Уваходзіць у Міністэрства Абароны Азэрбайджану
Тып від вайсковых сілаў
Колеры Thumb (Апазнавальны знак ВПС Азэрбайджану)
Закрыць

Па стане на 2006 год колькасьць ВПС Азэрбайджану складала 7900 вайскоўцаў[1].

Гісторыя

Сучасная гісторыя ВПС Азэрбайджану пачалася 8 красавіка 1992 году, калі азэрбайджанскі лётчык старэйшы лейтэнант Вагіф Курбанаў, які служыў на авіяцыйнай базе Сіталчай, дзе грунтаваўся 80-й асобны штурмавы авіяполк, сагнаў самалёт Су-25 і пасадзіў яго на грамадзянскім аэрадроме ў месьце Еўлах. У далейшым колькасьць баявых самалётаў пастаянна расла. Павялічылася таксама колькасьць пілётаў і палепшыўся ўзровень іх баявой падрыхтоўкі. Так, у 1995 годзе ў ВПС было ўсяго некалькі лётчыкаў, цяпер у шэрагах узброеных сіл Азэрбайджану налічваецца некалькі сотняў добра навучаных пілётаў. Большасьць пілотаў ВПС Азэрбайджану праходзілі курсы і стажыроўкі ў Турэччыне, Нямеччыне, ЗША і іншых краінах.[Крыніца?]

Якасьць баявых самалётаў таксама палепшылася — на месца старых мадэляў закупляюцца новыя, у асноўным ва Ўкраіне і Расеі. Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай забясьпечанасьці афіцэраў ВПС.

Зь нядаўніх часоў войскі супрацьпаветранай абароны далучаны да ВПС Азэрбайджану. У страі застаюцца зэнітна-ракетныя комплексы С-75 і С-125 клясы «зямля-паветра», ваенныя зэнітна-ракетныя комплексы «Круг» і «Аса». Разам з радарных станцыяў СПА краіны здольна адсочваць ня толькі ўласную паветраную прастору, але і дзяржаваў у памежнай паласе.[Крыніца?]

Пункты базаваньня

Thumb
Асноўныя ваенна-паветраныя базы Азэрбайджану
Больш інфармацыі Месцазнаходжаньне, Каардынаты ...
Месцазнаходжаньне Каардынаты Найменьне авіябазы ВПП (даўжыня, пакрыцьцё) Тэхнічнае аснашчэньне
Кюрдамір 40°16′25″ пн. ш. 48°09′49″ у. д. АБ Кюрдамір 2500 м, бетон
Гянджа 40°44′18″ пн. ш. 46°19′02″ у. д. АБ Гянджа  ?
Баку 40°24′28″ пн. ш. 50°11′49″ у. д. АБ Кала 3000 м, бэтон
3000 м, грунт
Шамкір 40°53′24″ пн. ш. 45°57′45″ у. д. АБ Даляр 2500 м, бэтон
Сумгаіт 40°35′27″ пн. ш. 49°33′15″ у. д. АБ Помпавы 2500 м, бэтон
Ленкарань 38°45′06″ пн. ш. 48°48′39″ у. д. Аэрапорт Ленкаран 3200 м, бэтон (часткова разабраная)
Закрыць

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.