From Wikipedia, the free encyclopedia
Бясла́н (па-асэтынску: Беслæн Beslan.ogg ) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Правабярэжнага раёну Паўночнай Асэтыі.
Бяслан | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1847 | ||||
Горад з: | 1950 | ||||
Былыя назвы: | Тулатава (да 1941), Ірыстон (да 1950) | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Паўночная Асэтыя | ||||
Муніцыпальны раён: | Правабярэжны | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 484 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 36 183 чал. (2009) | ||||
этнічны склад: | асэтыны (81,77%), расейцы (13,51%) | ||||
Тэлефонны код: | +7 86737 | ||||
Паштовыя індэксы: | 363020, 363021, 363023—363029 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°11′0″ пн. ш. 44°32′0″ у. д. | ||||
Бяслан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Беслан.ру |
Разьмешчаны на правым беразе ракі Цераку, за 15 км на поўнач ад Уладзікаўказу, за 8 км ад мяжы з Інгушэтыяй. Бяслан — важны чыгуначны вузел, разьмешчаны на галіне Растоў-на-Доне — Баку. Трэцяе па велічыні места Паўночнай Асэтыі пасьля Ўладзікаўказу і Маздоку. Насельніцтва на 2009 год — 36,2 тыс. чал. Нацыянальны склад на 2002 год: асэтыны — 81,77 %, расейцы — 13,51 %.
Бяслан заснаваны ў 1847 годзе перасяленцамі зь іншых частак Асэтыі і атрымаў назву Бесланыкаў (па-асэтынску: Бесланыхъæу — «паселішча Бяслана») паводле імя мясцовага фэўдала Бяслана Тулатава. Афіцыйна паселішча называлася Тулатава або Тулатаўскае. У 1941 годзе перайменаванае ў Ірыстон («Асэтыя»), а ў 1950 годзе, па атрыманьні статусу места, у Бяслан.
1 верасьня 2004 году бясланская школа № 1 была захопленая тэрарыстамі, 1128 дзяцей і дарослых былі захопленыя. 3 верасьня ў часе апэрацыі вызваленьня загінулі 334 закладнікі, у тым ліку 186 дзяцей, 20 жаўнераў расейскага спэцназу, у мэдычныя ўстановы па дапамогу зьвярнуліся болей за 1000 чалавек.
Тэрарыстычны акт у Бяслане стаў апошнім з тэрактаў вясны-лета 2004 году, адказнасьць за якія, паводле агенцтва «France Presse» са спасылкай на інтэрнэт-сайт «Каўказ-цэнтар», узяў на сябе чачэнскі тэрарыст Шаміль Басаеў[1].
Бяслан — адзін з цэнтраў асэтынскае вытворчасьці алькагольных напояў. На тэрыторыі места знаходзяцца тры прадпрыемствы па вытворчасьці сьпірту: ААТ «Ариана-С», ЗАТ «Возрождение», ААТ «Феникс»[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.