From Wikipedia, the free encyclopedia
Бэата Марыя Шыдла з роду Камінскіх (польск. Beata Maria Szydło); нарадзілася 15 красавіка 1963 году, Асьвенцім, Польшча) — польская дзяржаўная і грамадзкая дзяячка, пасол Соймаў з 2005 году (перавыбіралася 4 разы запар). З 16 лістапада 2015 году да 8 сьнежня 2017 году ўзначальвала ўрад Польшчы.
Бэата Шыдла | |
польск. Beata Szydło | |
Прэм’ер-міністарка Польшчы | |
---|---|
16 лістапада 2015 — 8 сьнежня 2017 | |
Прэзыдэнт: | Анджэй Дуда |
Папярэднік: | Эва Копач |
Наступнік: | Матэвуш Маравецкі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
15 красавіка 1963[1][2][3][…] (61 год) |
Партыя: | Права і справядлівасьць |
Сужэнец: | Эдвард Шыдла[d] |
Дзеці: | Tymoteusz Szydło[d] |
Адукацыя: | |
Бэата Шыдла мае мужа з 1987 году Эдварда Шыдла, ёсьць двое сыноў: Ціматэй і Блажэй.
У 1987 годзе скончыла этнаграфію на факультэце філязофіі й гісторыі Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве[4]. У 1989—1995 гады была асьпірантам на факультэце філязофіі й гісторыі Ягелонскага ўнівэрсытэту. У 1997 годзе яна скончыла асьпірантуру для мэнэджараў культуры ў Варшаўскай школе эканомікі, а ў 2001 годзе ў Акадэміі эканомікі ў Кракаве — кіраваньне мясцовага самакіраваньня ў Эўрапейскім Саюзе[4]. З 1987 па 1995 яна працавала ў якасьці асыстэнта ў Гістарычным музэі Кракава, затым начальнікам мэтадычнага аддзела ў Доме культуры места Лібяж. У 1997—1998 гадах яна была дырэктарам культурнага цэнтру ў Берашчах. У 1998 годзе яна была прызначаная галавою места Берашчы, дзе рабіла да 2005 году. Таксама Б. Шыдла была дарадцам павету Асьвенцім са сьпісу «Салідарнасьці» (1998—2002 гады). У 2004 годзе яна была Падстаршынём Дэпартаманта добраахвотнай пажарнай аховы ў горадзе Берашчы. У 2004 годзе яна прайшла курс па Міжнароднай праграме лідэрства ў профілі, арганізаванай Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША[5].
У 2005 годзе яна далучылася да «Права і справядлівасьць», і зь ім была абраны чальцом пятага Сойму з найлепшымі вынікамі ў ваколіцы Хшаноўскі (14447 галасоў)[6]. Падчас пятага Сойму Б. Шыдла была сябрам рады па эканамічных пытаньнях і Камітэта па пытаньнях мясцовага самакіраваньня і рэгіянальнай палітыкі[7]. На выбарах у Сойм у 2007 годзе, у другі раз яна атрымала мандат у Сойм, маючы 20486 галасоў. 24 ліпеня 2010 году была Падстаршынём Права і справядлівасьць[8]. На выбарах у Сойм у 2011 годзе пасьпяхова была перавыбрана, атрымала 43612 галасоў[9]. У верасьні 2014 яна замяняе Станіслава Кастшэўскага на пасадзе скарбніка ПіС. З 2007 па 2015 гады была сябрам соймавае рады дзяржаўных фінансаў, дзе была намесьнікам старшыні[10].
20 чэрвеня 2015 году Яраслаў Качынскі абвясьціў аб прызначэньні Беаты Шыдла як магчымага кандыдата ПіС на пасаду галавы ўрада пасьля выбараў у Сойм у 2015 годзе[11], якая была пераабраная ў Сойм, атрымаўшы 96127 галасоў[12]. 25 кастрычніка 2015 адбыліся выбары ў Сойм, дзе ваыйграла грамада ПіС[13]. 27 кастрычніка 2015 году ПіС вырашыў, што Права і справядлівасьць будзе ставіць на пасаду галавы ўрада Б. Шыдла[14]. 9 лістапада, пасьля чарговага пасяджэньня вузкага кола кіраўніцтва ПіС, яе кандыдатура была пацьверджана Яраславам Качынскім і ён абвясьціў імёны патэнцыйных кандыдатаў на пасады міністраў[15]. 13 лістапада 2015 Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прапрасіў Сойм аб прызначэньні Б. Шыдла на пасаду Старшыні Рады міністраў[16] і 16 лістапада 2015 году прызначыў яе на гэтую пасаду[17] і прывёў да прысягі членаў новага ўрада[18]. 18 лістапада 2015 г. Права і справядлівасьць Б. Шыдла выступіла з праграмным прамоваю ў Сойме, і ўрад атрымаў падтрымку ад большасьці 236 галасамі супраць 202 галасоў і 18 ўстрымаўшыхся[19][20].
8 сьнежня 2017 году падала ў адстаўку[21]. Яе месца заняў міністар фінансаў Матэвуш Маравецкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.