«Права й справядлівасьць» (польск. Prawo i Sprawiedliwość), скарочана ПіС (польск. PiS) — польская палітычная партыя, заснаваная на зьезьдзе 29 траўня 2001 году, стала на ўлік 13 чэрвеня 2001 (першы мясцовы камітэт ПіС створаны 22 сакавіка 2001 году[1]). Яна была створана двайнятамі Лехам і Яраславам Качынскімі, на хвалі папулярнасьці, атрыманай Лехам у ажыцьцяўленьні сваіх функцыяў міністра юстыцыі і генэральнага пракурора ва ўрадзе «Салідарнасьці».
Права і справядлівасьць | |
па-польску: Prawo i Sprawiedliwość | |
Лідэр партыі | Яраслаў Качынскі |
---|---|
Заснавальнік | Лех Качынскі, Яраслаў Качынскі і Людвік Дорн[d] |
Дата заснаваньня | 13 чэрвеня 2001 |
Штаб-кватэра | |
Ідэалёгія | нацыянал-кансэрватызм, сацыяльны кансэрватызм, эўраскептыцызм, эканамічны нацыяналізм[d], правы папулізм[d], польскі нацыяналізм[d], антыкамунізм, салідарызм[d], этатызм і хрысьціянскае права[d] |
Моладзевая арганізацыя | Форум маладых ПіС[d] |
Колькасьць | 45 000 ± 1000 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Эўрапарлямэнт |
24 / 52 |
· Сойм |
198 / 460 |
· Сэнат |
44 / 100 |
Афіцыйны сайт | pis.org.pl (пол.) |
Ідэалёгія
Галоўныя погляды ПіС уяўляюць сабой спалучэньне ўмеркаванага нацыяналізму й каталіцкага клерыкалізму[2][3]. Што тычыцца замежнай палітыкі, ПіС падтрымлівае атлянтызму і ў меншай ступені падтрымлівае эўрапейскую інтэграцыю ўпараўнаньні з Грамадзянскай плятформай[4]. Партыя трымаецца мяккага эўраскептыцызму[5] і выступае супраць стварэньня фэдэральнай Эўропы і асабліва валюты эўра. У сваіх кампаніях партыя падкрэсьлівае, што Эўрапейскі Зьвяз мусіць прыносіць карысьць Польшчы, а не наадварот. ПіС уваходзіць у антыфэдэралісцкую партыю эўрапейскіх кансэрватараў і рэфарматараў[6]. Не зважаючы на тое, што партыя мае некаторыя элемэнты ад хрысьціянскай дэмакратыі, партыя ня ёсьць хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. У палітычным спэктры мае правы ўхіл[7].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.