From Wikipedia, the free encyclopedia
Брно (па-чэску: Brno, Cs-Brno.ogg ) — другі па велічыні горад Чэхіі, адміністрацыйны цэнтар Паўднёвамараўскага краю (вобласьці). Горад пабудаваны на сутоку рэк Свраткі і Сьвітавы. Брно зьяўляецца гістарычным цэнтрам Маравіі і найбуйнейшым мараўскім горадам. Горад мае каля 400 тысячаў жыхароў.
Брно | |||||
чэск. Brno | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1243 | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Кіраўнік: | Маркета Ванькава[d][1] | ||||
Плошча: | 230 км² | ||||
Вышыня: | 237 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 366 661 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1594,18 чал./км² | ||||
Паштовы індэкс: | 602 00–664 81 | ||||
Нумарны знак: | B | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°11′43″ пн. ш. 16°36′30″ у. д. | ||||
Брно | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.brno.cz/ |
Брно ёсьць месцам судовай улады Чэхіі, то бок месца базаваньня канстытуцыйнага і вярхоўнага суду Чэхіі, а таксама найвышэйшага адміністрацыйнага суду і ўпраўленьня вярхоўнай пракуратуры. Горад таксама зьяўляецца важным адміністрацыйным цэнтрам. Брно таксама зьяўляецца важным цэнтрам вышэйшай адукацыі, у горадзе знаходзяцца 33 факультэты 13 вышэйшых навучальных установаў, у якіх навучаюцца каля 89 тысячаў студэнтаў[2].
Выставачны цэнтар Брно зьяўляецца адным з найбуйнейшых выставачных цэнтраў у Эўропе, і займае 23 радок у сьвеце[3]. Комплекс адкрыўся ў 1928 годзе, з гэтага часу ў ім праводзяцца буйныя выставы і кірмашы.
У канцы XII стагодзьдзя горад стаўся цэнтрам удзельнага княства Пржэмыславічаў. Гэты час горад меў назву Бржаціслаўскі град. У 1243 годзе места атрымала права вольнага імпэрскага гораду, а ў канцы XIII стагодзьдзя Брно ператварылася ў рэзыдэнцыю маркграфаў мараўскіх. З XIV стагодзьдзя пытаньні мясцовага самакіраваньня сталі вырашацца мараўскімі земскімі соймамі, якія праводзіліся ў Брне раз на два гады.
Падчас паўстаньня гусітаў горад застаўся верным каралю. У 1454 годзе каралём Ладзіславам Постумам з гораду былі выгнаныя ўсе габрэі. З 1526 па 1918 гады Брно належаў да дынастыі Габсбургаў, у гэтыя часы Брно стаў эканамічным і культурным цэнтрам Маравіі. Горад, як сталіца Маравіі, падтрымала саслоўнае паўстаньне 1619 году. Падчас Трыццацігадовай вайны Брно двойчы, у 1643 і 1645 гадох, быў абложаны швэдзкім войскам. У 1742 годзе, як і швэды, прусы таксама ня мелі посьпеху ў аблозе гораду. У 1777 годзе Брно стаў цэнтрам біскупства. Горад меў важнае абарончае значэньне да сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У Брне існавала адна з самых вядомых турмаў Аўстра-Вугоршчыны, якая праіснавала да 1858 году.
У 1805 годзе Брно падвергнулася аблозе напалеонаўскіх войскаў. Пасьля перамогі ў бітве пад Аўстэрліцам, Напалеон загадаў зьнішчыць фартыфікацыйныя ўмацаваньні гораду. У выніку гэтага да сёньняшніх дзён засталася толькі адна гарадзкая брама зь сямі, якія былі калісьці.
Цяпер Брно зьяўляецца адным з галоўных эканамічных цэнтраў Чэхіі. Найважнейшая галіна — цяжкае машынабудаваньне. Разьвіты таксама хімічная і паліграфічная прамысловасьць, вытворчасьць станкоў, турбінаў, сельскагаспадарчых машынаў, як то трактарабудаўнічы завод Zetor, і электратэхнічных вырабаў, выпускаюцца і дакладныя прыборы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.