адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Бераставі́цкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 743 км². Насельніцтва на 2018 год — 15 440 чалавек[2], гарадзкое насельніцтва складае 35 %[5]. Сярэдняя шчыльнасьць — 21 чалавек на 1 км². Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца.
Бераставіцкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Вялікая Бераставіца |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Антон Кулісевіч[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 15 440[2] |
Шчыльнасьць | 20,8 чал./км² |
Плошча | 743,43[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 193 м[4] |
Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-11 |
Паштовыя індэксы | 231 7хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход — 25 км.
Тэрыторыя раёну разьмяшчаецца ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёну займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160—200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).
Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэдняя колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.
Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.
Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацёйкай, Бераставічанкай, Вуснаркай, Гладышам.
У раёне дзейнічае 14 рэлігійных суполак, зь іх 8 праваслаўнай, 5 — каталіцкай канфэсіі і адна Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.
На тэрыторыі раёну дзейнічаюць Малабераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №195 перапрацоўчай прамысловасьці і Бераставіцкая прафэсійна-тэхнічная вучэльня №194 сельскагаспадарчай вытворчасьці. У Бераставіцкім раёне разьмешчаныя 8 сярэдніх і 4 базавыя школы, дзейнічаюць 2 дзіцяча-юнацкія спартовыя школы, 1 музычная школа, 2 школы мастацтваў, 11 дашкольных і 18 клюбных установаў, 9 кінаўстановак і 23 бібліятэкі. У вёсцы Макараўцы разьмяшчаецца дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых. Дзейнічаюць 3 бальніцы, 4 урачэбныя амбуляторыі, 11 фэльчарска-акушэрскіх пунктаў.
У вёсках Малая Бераставіца, Кватары, Макараўцы, гістарычна-этнаграфічнай ПТВ-195 (вёска Муравана), гісторыка-краязнаўчай ПТВ-194 (мястэчка Вялікая Бераставіца) дзейнічаюць школьныя краязнаўчыя музэі.[9]
Агульная плошча сельскагаспадарчых угодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, сьпіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).
Праходзіць чыгунка Ваўкавыск — Беласток, аўтамабільныя дарогі на Горадню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.
На тэрыторыі раёну знаходзяцца 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Утвораны 15 студзеня 1940 году як Крынкаўскі, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкі.
16 кастрычніка 2007 году ў зьвязку з тым, што пасёлак Пагранічны зьмяніў статус з рабочага на сельскі быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет.
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы; сядзібы ў в. Малая Бераставіца, в. Масаляны, в. Мураваная, в. Пархімаўцы і Стары Дворац.
У складзе раёну 127 сельскіх населеных пунктаў, 6 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Малабераставіцкі, Пагранічны, Эйсмантаўскі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.