Бельск Падляскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бельск Падля́скі (польск. Bielsk Podlaski, падляск.: Biêlśk Pudláśki) — места ў Польшчы, на рацэ Белай. Адміністрацыйны цэнтар Бельскага павету Падляскага ваяводзтва. Плошча 26,88 км². Насельніцтва на 2009 год — 26 493 чалавекі. Знаходзіцца за 50 км на поўдзень ад Беластоку.
- Гэта артыкул пра места ў Падляскім ваяводзтве Польшчы. Калі вам патрэбны артыкул пра вёску ў Кобрынскім раёне Беларусі, глядзіце артыкул Бельск.
Бельск Падляскі лац. Bielsk Padlaski | |||||
польск. Bielsk Podlaski | |||||
Меская ратуша | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1252 | ||||
Магдэбурскае права: | 18 лістапада 1495 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Бельскі | ||||
Плошча: | 26,88 км² | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 26 493 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 985,6 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовыя індэксы: | 17-100 — 17-102 | ||||
Нумарны знак: | BBI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°45′50.76″ пн. ш. 23°11′24.72″ у. д. | ||||
Бельск Падляскі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.bielsk-podlaski.pl |
Бельск — магдэбурскае места гістарычнага Падляшша, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася капліца Сьвятога Мікалая і цэрквы Раства Багародзіцы, Сьвятога Міхала Арханёла і Сьвятой Тройцы, збудаваныя ў стылі традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры[lower-alpha 1], а таксама меская ратуша, Фарны касьцёл, комплекс кляштару кармэлітаў з касьцёлам Маці Божай з Гары Кармэль і царква Ўваскрасеньня Хрыстова[lower-alpha 2], помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася царква Сьвятога Мікалая, помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.