Беларуснафта
беларускае прадпрыемства / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Беларусна́фта» — дзяржаўнае нафтагазаздабыўное прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў лютым 1966 году.
![]() | |
Тып | дзяржаўнае аб'яднаньне |
---|---|
Заснаваная | 25 лютага 1966 (58 гадоў таму) |
Краіна | Беларусь |
Разьмяшчэньне | Гомель |
Адрас | Чыгуначны раён, Рагачоўская вул., д. 9[1] |
Ключавыя фігуры | Аляксандар Ляхаў, Антон Сярэбранікаў[2] |
Галіна | здабыўная прамысловасьць |
Прадукцыя | маласярністая і сырая нафта, звадкаваны газ і газавы бэнзін, ізабутан і бутан, ізапэнтан і пэнтан |
Паслугі | аўтаматызацыя нафтаздабычы, нафтаперавозка, геолягавыведка, сэйсмавыведка, праектаваньне і распрацоўка нафтарадовішча |
Лік супрацоўнікаў | 24 тысячы |
Матчына кампанія | Белнафтахім |
Даччыныя кампаніі | «Беларуснафта-Сыбір», «Сэйсматэхніка» |
На 2020 год вырабляла маласярністую і сырую нафту, звадкаваны газ і газавы бэнзін, ізабутан і бутан, ізапэнтан і пэнтан[3]. Прадпрыемства аказвала паслугі аўтаматызацыі нафтаздабычы і нафтаперавозкі, геолягавыведкі і сэйсмавыведкі, праектаваньня і распрацоўкі нафтарадовішчаў[4]. «Беларуснафта» здабывала нафту і газ на 61 радовішчы ў Беларусі, 13 радовішчах у Вэнэсуэле, 6 у Расеі і 1 у Эквадоры[5]. Магутнасьць 5 уласных электрастанцыяў забяпечвала патрэбы прадпрыемства праз камбінаваную вытворчасьць цеплавой і электрычнай энэргіі, а таксама холаду[6].
Мае замежныя прадстаўніцтвы ў Вэнэсуэле (Каракас; з 2006 году[7]), Польшчы (Варшава) ды Ўкраіне (Чарнігаў; з 2010 году[8]).