From Wikipedia, the free encyclopedia
Бара́к Гусэ́йн Аба́ма II (па-ангельску: Barack Hussein Obama II; нарадзіўся 4 жніўня 1961 году) — 44-ы прэзыдэнт ЗША (2009—2017), сэнатар ЗША ад штату Іліной (2005—2009), чалец Дэмакратычнай партыі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі міру 2009 году за «надзвычайныя намаганьні дзеля ўзмацненьня міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі»[5].
Бацька Абамы — кеніец, мама — нарадзілася ў Канзасе, мае брытанскія і ірляндзкія карані. Ад 6 гадоў выхоўваўся ў сям’і айчыма-інданэзійца, жыў у Джакарце. У 1971 годзе вярнуўся на Гаваі, жыў з бацькамі мамы[6]. Галоўным канкурэнтам Абамы на выбарах 2008 году быў сэнатар ад Рэспубліканскай партыі Джон Макейн. Канкурэнткай Абамы ўнутры самой Дэмакратычнай партыі была жонка былога прэзыдэнта Біла Клінтана Гілары Клінтан. 7 чэрвеня 2008 году Гілары Клінтан заявіла аб спыненьні змаганьня за вылучэньне яе кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША. У перадвыбарчай кампаніі Барак Абама выступаў супраць вайны ў Іраку, але за прыцягненьне дадатковых вайсковых сілаў ЗША ў Аўганістан. 5 лістапада 2008 году Барак Абама быў выбраны 44-м прэзыдэнтам ЗША[7].
Абама — першы афраамэрыканец, высунуты на пост прэзыдэнта ЗША і першы ў гісторыі ЗША афраамэрыканец, які стаў кіраўніком дзяржавы. Пачатак ягонага прэзыдэнцкага тэрміну супаў з сусьветным эканамічным крызісам. Плян па пераадоленьні крызісу, прапанаваны Абамам Сэнату ЗША, заключаўся ў выдаткаваньні $ 787 млрд для пераадоленьня рэцэсіі. Гэты плян атрымаў назву «Біль стымулу» (па-ангельску: the Stimulus Bill). Таксама былі зробленыя датацыі банкам ды буйным машынабудаўнічым прадпрыемствам ЗША. На працягу першага году прэзыдэнцтва Барака Абамы ягоны рэйтынг няўхільна зьніжаўся[8].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.