From Wikipedia, the free encyclopedia
Дэмакратычная партыя ЗША — адна зь дзьвюх галоўных партыяў ЗША, заснаваная ў 1828 годзе прыхільнікамі вылучэнца ў прэзыдэнты Эндру Джэксана ў якасьці пераемніцы Рэспубліканска-дэмакратычнай партыі Томаса Джэфэрсана. Ёсьць найстаражытнейшай з існых партыяў сьвету і ня мае пастаяннага сяброўства. Яе неафіцыйны сымбаль — брыкаючыся асёл, яе колер — сіні. Аднойчы на 4 гады склікаецца партыйны зьезд, які ўхваляе праграму і абірае вылучэнцаў на пасады прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта. Між зьездамі дзейнасьцю кіруе Нацыянальны камітэт. У ІІ палове 19 ст. — 20 ст. разьвівалася ў лібэральным кірунку.
Дэмакратычная партыя | |
анг. Democratic Party | |
Лідэр партыі | Дэбара Шульц |
---|---|
Заснавальнік | Дэмакратычна-рэспубліканская партыя |
Дата заснаваньня | 1828 |
Штаб-кватэра | Вашынгтон, ЗША |
Ідэалёгія | Лібэралізм |
Моладзевая арганізацыя | Маладыя дэмакраты Амэрыкі |
Колькасьць | 80 097 731 |
Колькасьць дэпутатаў | |
· Палата прадстаўнікоў | 188 / 435 |
· Сэнат | 44 / 100 |
· Губэрнатары | 18 / 50 |
Афіцыйны сайт | www.democrats.org |
Партыя пераважала на палітычнай сцэне ЗША ад заснаваньня да грамадзянскай вайны 1861—1865 гадоў, калі тая падтрымала мяцежныя паўднёвыя штаты[1]. Надалей да 1912 г. кіравала заснаваная Абрагамам Лінкальнам Рэспубліканская партыя ЗША. Адзіным прэзыдэнтам-дэмакратам у той пэрыяд быў Стывэн Кліўлэнд. У XX стагодзьдзі 7 з 17 прэзыдэнтаў ЗША былі дэмакратамі.
19 ст.:
20 ст.:
21 ст.:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.