![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/46/Musa-sp3.1.jpg/640px-Musa-sp3.1.jpg&w=640&q=50)
Банан
род расьлінаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бана́н (па-лацінску: Musa) — род шматгадовых травяністых расьлінаў сямейства бананавых (лац. Musaceae), радзімай якіх зьяўляюцца тропікі Паўднёва-Ўсходняй Азіі й, у прыватнасьці, Малайскі архіпэляг.
- Гэта артыкул пра біялягічны від. Калі вам патрэбны артыкул пра плод, глядзіце артыкул Банан (плод).
Банан | |
![]() | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Бананакветкавыя |
Сямейства | Бананавыя |
Трыба | Músa |
Род | Банан |
Бінамінальная намэнклятура | |
Musa | |
Бананамі таксама называюць плады гэтых расьлінаў, якія выкарыстоўваюць у харч. На сёньня розныя сарты стэрыльнага трыпалёіднага культыгена Musa × paradisiaca (штучнага віду, які не сустракаецца ў дзікай прыродзе), створана на аснове некаторых відаў гэтых расьлінаў, шырока культывуюцца ў трапічных краінах і шмат у якіх зь іх складаюць важную долю рынка. Банан сярод вырошчваемых культураў займае чацьвёртае месца ў сьвеце, саступаючы толькі рысу, пшаніцы й кукурузе[1].
Род аб’ядноўвае звыш 40 відаў, якія распаўсюджаны, галоўным чынам, у Паўднёва-Ўсходняй Азіі й на выспах Ціхага акіяну. Самы паўночны від — Банан японскі (Musa basjoo), зь японскіх выспаў Рукю, вырошчваецца ў якасьці дэкаратыўнай расьліны на чарнаморскім узьбярэжжы Каўказа, у Крыме й Грузіі[2].