Базавая велічыня
эканамічны паказьнік у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ба́завая велічыня́ — адміністрацыйны[1] грашовы паказьнік у беларускіх рублях для вылічэньня памераў пэнсіяў, стыпэндыяў, дапамог, падаткаў, збораў і спагнаньняў у Беларусі[2]. З 2002 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь[3] пачаў выкарыстоўваць яе замест мінімальнага заробку, ад якога дагэтуль рабіліся адпаведныя вылічэньні[1].
Найдаўжэй заставалася пастаяннай 4 гады і 4 месяцы (з 1 сьнежня 2007 г. да 1 красавіка 2012 г.) на ўзроўні 35 тыс. беларускіх рублёў[4], найкарацей — 2 месяцы (з 1 сакавіка да 1 траўня 2003 г.)[5] на ўзроўні 13 300 рублёў[6].