![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/81/Map_Of_Belarus_blank_2.svg/langbe-tarask-640px-Map_Of_Belarus_blank_2.svg.png&w=640&q=50)
Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабру́йская дзяржа́ўная вучэ́льня алімпі́йскага рэзэ́рву (БДВАР, наркам. Бабруйскае вучылішча алімпійскага рэзерву) — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова Беларусі, створаная ў 1989 годзе ў Бабруйску (Магілёўская вобласьць) на аснове спартовай школы-інтэрнату для падрыхтоўкі спартовых трэнэраў.
Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву | |
рас. Бобруйское училище олимпийского резерва | |
![]() | |
Заснаваны | 1989 |
---|---|
Тып | дзяржаўная |
Дырэктар | Павал Бельскі |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°8′23″ пн. ш. 29°13′18″ у. д. |
Горад | Бабруйск |
Вобласьць | Магілёўская |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | sportbguor.by |
Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву на мапе Беларусі ![]() ![]() Бабруйская вучэльня алімпійскага рэзэрву |
Прымае навучэнцаў зь 7-й клясы агульнаадукацыйнай школы. Тэрмін дзённага навучаньня складае 7 гадоў[1]. Шматкорпусны будынак вучэльні месьціцца ў гістарычным цэнтры Бабруйска па вуліцы Пушкіна, д. 207. Знаходзіцца ў суседнім квартале на ўсход ад стадыёну «Спартак». У вучэльні ёсьць залі боксу, цяжкай атлетыкі і барацьбы, тыр для стральбы з лука, 2 бегавыя дарожкі, сэктары для кіданьня дыску і штурханьня ядра, пляцоўка для міні-футболу. У будынку вучэльні месьціцца інтэрнат. За межамі вучэльні знаходзяцца базы весьляроў і плыўцоў. У 2013 годзе ажыцьцяўлялі прыём спартоўцаў, якія мелі прынамсі 1-ы разрад. Гадавыя выдаткі на навучэнца складалі $3000. Кожны 3-і навучэнец быў удзельнікам зборнай Беларусі ў сваім відзе спорту. Іншагароднім абітурыентам ладзілі выпрабаваньне цягам 2 месяцаў. На выязныя зборы дапускалі пры выкананьні заданьняў школьнага навучаньня. БДВАР займала 3-е месца сярод вучэльняў алімпійскага рэзэрву Беларусі па ліку падрыхтаваных прызэраў Алімпійскіх гульняў ХХІ стагодзьдзя. У 2012 годзе алімпійскія чэмпіёны па веславаньні Аляксандар і Андрэй Багдановічы, якія былі выпускнікамі вучэльні, пералічылі БДВАР 75 млн рублёў ($9000) па праграме «Алімпійскі выбар»[2].