![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Olympic_flag.svg/langbe-tarask-640px-Olympic_flag.svg.png&w=640&q=50)
Алімпійскія гульні
From Wikipedia, the free encyclopedia
Алімпійскія гульні, Гульні Алімпіяды — найбуйнейшыя міжнародныя комплексныя спартыўныя спаборніцтвы сучаснасьці, якія праводзяцца кожныя чатыры гады пад эгідай Міжнароднага алімпійскага камітэту (МАК). Віды спорту, якія ўваходзяць у праграму Алімпійскіх гульняў называюцца алімпійскімі. Пераможцы спаборніцтваў атрымліваюць пажыцьцёвае званьне алімпійскага чэмпіёну.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a7/Olympic_flag.svg/640px-Olympic_flag.svg.png)
Традыцыя гульняў існавала ў старажытнай Грэцыі, антычныя Алімпійскія гульні праводзіліся ў грэцкай Алімпіі з VIII стагодзьдзя да н. э. да IV стагодзьдзя нашай эры. Напрыканцы XIX стагодзьдзя ідэя была адроджаная францускім грамадзкім дзеячам П’ерам дэ Кубэртэнам, які заснаваў у 1894 годзе Міжнародны алімпійскі камітэт. МАК з тых часоў стаў кіруючым органам алімпійскага руху, структура і дзеяньні якога вызначаюцца Алімпійскай хартыяй.
Алімпійскія гульні на сёньняшні момант падзяляюцца на летнія і зімовыя. Летнія Алімпійскія гульні праводзяцца кожныя чатыры гады, у год кратны чатыром. Яны пачалі праводзіцца з 1896 году, за выключэньнем гадоў, якія прыйшліся на сусьветныя войны. У 1924 годзе былі заснаваныя зімовыя Алімпійскія гульні, якія аб’ядноўваюць у сабе зімовыя віды спорту. Першапачаткова яны праводзіліся ў той жа год, што і летнія. Аднак, з 1994 году час правядзеньня зімовых Алімпійскіх гульняў ссунуты на два гады адносна часу правядзеньня летніх гульняў.
Эвалюцыя алімпійскага руху ў XX і XXI стагодзьдзях прывяла да пэўных зьменаў у Алімпійскіх гульнях. Гэтыя зьмены ўключаюць, у прыватнасьці, стварэньне Зімовых гульняў, Параалімпійскіх гульняў для спартоўцаў зь фізычнымі недахопамі, а таксама Юнацкіх Алімпійскіх гульняў для непаўналетніх спартоўцаў. МАК быў вымушаны адаптавацца да эканамічных і палітычных зьменаў і тэхналягічных рэаліяў XX стагодзьдзя. У выніку, Алімпійскія гульні зрушыліся ад чыста аматарскага спорту, як гэта меркавалася Кубэртэнам, да ўдзелу прафэсійных спартоўцаў. Рост значэньня сродкаў масавай інфармацыі стварыла праблемы карпаратыўнага спонсарства і камэрцыялізацыі Алімпійскіх гульняў. Сусьветныя войны прывялі да адмены Гульняў у 1916, 1940 і 1944 гадох. Байкот некаторымі краінамі гульняў падчас халоднай вайны прывяло да абмежаванай рэпрэзэнтатыўнасьці гульняў у 1980 і 1984 гадох.
Летнія Алімпійскія гульні | Зімнія Алімпійскія гульні | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | Алімпіяда | Горад | Краіна | № | Горад | Краіна | |
1896 | I | Атэны (1) | Грэцыя (1) | ||||
1900 | II | Парыж (1) | Францыя (1) | ||||
1904 | III | Сэнт-Луіс (1) | ЗША (1) | ||||
1906 | Атэны | Грэцыя | |||||
1908 | IV | Лёндан (1) | Вялікабрытанія (1) | ||||
1912 | V | Стакгольм (1) | Швэцыя (1) | ||||
1916 | VI | Бэрлін | Нямеччына | ||||
1920 | VII | Антвэрпэн (1) | Бэльгія (1) | ||||
1924 | VIII | Парыж (2) | Францыя (2) | I | Шамані (1) | Францыя (1) | |
1928 | IX | Амстэрдам (1) | Нідэрлянды (1) | II | Санкт-Морыц (1) | Швайцарыя (1) | |
1932 | X | Лёс-Анджэлес (1) | ЗША (2) | III | Лэйк-Плэсід (1) | ЗША (1) | |
1936 | XI | Бэрлін (1) | Нямеччына (1) | IV | Гарміш-Партэнкірхен (1) | Нямеччына (1) | |
1940 | XII[lower-alpha 1] | Токіё→Хэльсінкі | Японія→
Фінляндыя |
V[lower-alpha 2] | Сапара→Санкт-Морыц→Гарміш-Партэнкірхен | Японія→
Швайцарыя→ Нямеччына | |
1944 | XIII[lower-alpha 3] | Лёндан | Вялікабрытанія | V[lower-alpha 4] | Картына-д’Ампэцца | Італія | |
1948 | XIV | Лёндан (2) | Вялікабрытанія (2) | V | Санкт-Морыц (2) | Швайцарыя (2) | |
1952 | XV | Хэльсінкі (1) | Фінляндыя (1) | VI | Осьлё (1) | Нарвэгія (1) | |
1956 | XVI | Мэльбурн (1) +
Стакгольм (2) |
Аўстралія (1) +
Швэцыя (2) |
VII | Картына-д’Ампэцца (1) | Італія (1) | |
1960 | XVII | Рым (1) | Італія (1) | VIII | Скво-Вэлі (1) | ЗША (2) | |
1964 | XVIII | Токіё (1) | Японія (1) | IX | Інсбрук (1) | Аўстрыя (1) | |
1968 | XIX | Мэхіка (1) | Мэксыка (1) | X | Грэнобль (1) | Францыя (2) | |
1972 | XX | Мюнхэн (1) | Заходняя Нямеччына (2) | XI | Сапара (1) | Японія (1) | |
1976 | XXI | Манрэаль (1) | Канада (1) | XII | Інсбрук (2) | Аўстрыя (2) | |
1980 | XXII | Масква (1) | СССР (1) | XIII | Лэйк-Плэсід (2) | ЗША (3) | |
1984 | XXIII | Лёс-Анджэлес (2) | ЗША (3) | XIV | Сараева (1) | Югаславія (1) | |
1988 | XXIV | Сэул (1) | Паўночная Карэя (1) | XV | Калгары (1) | Канада (1) | |
1992 | XXV | Барсэлёна (1) | Гішпанія (1) | XVI | Альбэрвіль (1) | Францыя (3) | |
1994 | XVII | Лілехамэр (1) | Нарвэгія (2) | ||||
1996 | XXVI | Атлянта (1) | ЗША (4) | ||||
1998 | XVIII | Нагана (1) | Японія (2) | ||||
2000 | XXVII | Сыднэй (1) | Аўстралія (2) | ||||
2002 | XIX | Солт-Лэйк-Сіці (1) | ЗША (4) | ||||
2004 | XXVIII | Атэны (2) | Грэцыя (2) | ||||
2006 | XX | Турын (1) | Італія (2) | ||||
2008 | XXIX | Пэкін (1) | Кітай (1) | ||||
2010 | XXI | Ванкувэр (1) | Канада (2) | ||||
2012 | XXX | Лёндан (3) | Вялікабрытанія (3) | ||||
2014 | XXII | Сочы (1) | Расея (1) | ||||
2016 | XXXI | Рыё дэ Жанэйро (1) | Бразылія (1) | ||||
2018 | XXIII | Пхёнчхан (1) | Паўднёвая Карэя (1) | ||||
2021 | XXXII | Токіё (2) | Японія (2) | ||||
2022 | XXIV | Пэкін (2) | Кітай (2) |