Раён Казахстану From Wikipedia, the free encyclopedia
Асакараўскі раён — адміністрацыйная адзінка ў Казахстане на поўначы Карагандзінскай вобласьці.
Асакараўскі раён | |
па-казаску: Осакаров ауданы па-расейску: Осакаровский район | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Казахстан |
Статус | Раён |
Уваходзіць у | Карагандзінская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Асакараўка |
Найбольшы горад | Асакараўка |
Дата ўтварэньня | 28 сьнежня 1940 |
Кіраўнік | Сяржан Аймакаў |
Афіцыйныя мовы | казаская, расейская |
Насельніцтва (2009) | 35 221 |
Шчыльнасьць | 2,8 чал./км² |
Нацыянальны склад | расейцы, казахі, немцы, украінцы |
Плошча | 12 694 км² км² |
Месцазнаходжаньне Асакараўскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+6 |
Паштовыя індэксы | 101700—101726 |
Код аўтам. нумароў | 09 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Агульная плошча раёну складае 12,6 тыс. км². Раённая ўправа знаходзіцца ў вёсцы Асакараўка. У раёне знаходзіцца 22 вясковыя акругі, у якіх разьмешчана каля 53 вёсак.
Раён разьмешчаны ў польную частку Казахстана. Маюцца таксама халмы й горы, найвышэйшыя зь якіх — Ніяз, Акдын, Шокай, Ярэймэнтаў.
Склад насельніцтва Асакараўскага раёну (на 1 студзеня 2010 году)
Асакараўскі раён створаны 28 сьнежня 1940 году.
Агульная плошча раёну 1126,1 тыс. га. У склад раёну ўваходзіць на 1 студзеня 2012 году: 2 вялікія вёскі (Асакараўка й Маладзёжная), 22 вясковыя акругі: Батпакцінская, Сарызек, Дальняя, Зорная, Іртыская, Каратамарская, Ясіль, Кундузьдзінская, Мірная, Маржанкульская, Міколаўская, Азёрная, Карагайлы, Акбулак, Піянэрская, Роднікаўская, Садовая, Сункар, Тэльманская, Трудавая, Чапаеўская, Шыдзерцінская. Колькасьць насельніцтва на 1 студзеня 2012 году складае 35 502 чалавекі. Асакараўскі раён знаходхіцца ў польнай частцы Казахстану. Маюцца халмы й горы. Надвор’е летам цёплае, сухое, зімой халоднае й сухое, амаль бязь сьнегу. Гаспадарка ў асноўным прадстаўлена жывёлагадоўляй, маецца слабаразьвітае (з-за сухога лета) земляробства. Прамысловасьць прадстаўлена здабываньнем сыравіны вапны й вугля з тамтэйшых гораў.
У Асакараўскім раёне нарадзіўся Аслан Масхадаў — прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.