Апавяданьне
кароткі літаратурны празаічны твор / From Wikipedia, the free encyclopedia
Апавяда́ньне — невялікі празаічны твор.
Належыць да жанру эпічнай літаратуры. У яго аснове ляжыць адна жыцьцёвая падзея і сюжэтная лінія зь невялікім лікам постацяў. Паходзіць ад вуснай паэтычнай творчасьці: жарту, казкі і паданьня. Віды: душэўнае, лірычнае, побытавае і сатырычнае[1].
Вядомасьць апавяданьнямі здабылі: Джаваньні Бакачча ў італьянскай літаратуры, Мігель Сэрвантэс у гішпанскай; Гі дэ Мапасан, Праспэр Мэрымэ і Анры Стэндаль у францускай; О. Гэнры, Ўільям Фолкнэр і Эрнэст Гэмінгўэй у амэрыканскай; Ўільям Моэм у ангельскай, Акутагава Рунаскэ ў японскай, Аляксандар Пушкін, Іван Тургенеў і Леў Талстой у расейскай[1].