Мігель Сэрвантэс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Міґе́ль дэ Сэрва́нтэс-і-Саавэ́дра (па-гішпанску: Miguel de Cervantes y Saavedra; 29 верасьня 1547, Алькаля-дэ-Энарэс, Гішпанія — 23 красавіка 1616, Мадрыд, Гішпанія) — найвыбітнейшы гішпанскі пісьменьнік, раманіст, драматург і паэт. Вядомы найперш дзякуючы свайму твору «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі», які лічыцца першым сучасным эўрапейскім раманам[8], зьяўляецца клясыкай заходняй літаратуры і лічыцца адным з найлепшых твораў сусьветнай мастацкай літаратуры[9].
Мігель Сэрвантэс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 29 верасьня 1547[1][2][3] |
Памёр | 22 красавіка 1616(1616-04-22)[1][2][5][…] (68 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Радрыга дэ Сэрвантэс[d] Леанора дэ Сэрвантэс[d] |
Сужэнец | Каталіна дэ Салясар-і-Палясіяс[d] |
Дзеці | Ізабэла дэ Саавэдра[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | навэліст, драматург, паэт, пясьняр, салдат, пісьменьнік, бугальтар, зьбіральнік падаткаў |
Кірунак | адраджэньне, маньерызм |
Жанр | паэзія, раман, трагедыя і камэдыя[d] |
Мова | раньненавачасная гішпанская мова[d] |
Значныя творы | «Хітрамудры ідальга Дон Кіхот Ляманчаскі» |
Подпіс | |
Навучаньне атрымаў у Вальядалідзе, потым у 1569 годзе Сэрвантэс пераехаў у Рым, дзе ён працаваў памочнікам Джуліё Аквавіва, заможнага сьвятара, які затым стаў кардыналам на наступны год. Да таго часу, Сэрвантэс залічаны жаўнерам у гішпанскі пяхотны полк, дзе служыў да 1575 году, пакуль не трапіў у палон да альжырскіх карсараў. Пасьля пяці гадоў рабства ён быў выпушчаны за выкуп, які выплацілі ягоныя бацькі і каталіцкі манаскі ордэн трынітарыі, пасьля чаго вярнуўся да сваёй сям’і ў Мадрыд.
У 1585 годзе Сэрвантэс апублікаваў свой пастаральны раман «Галятэя». Ён працаваў агентам па закупках для гішпанскага флёту, а пазьней падатковым паборцам на ўрадавай пасадзе. У 1597 годзе праз праблемы з уласным рахункам быў пасаджаны за краты сэвільскае турмы. У 1605 годзе Сэрвантэс апынуўся ў Вальядалідзе, калі вялікі посьпех займела першая частка ягонага твору «Дон Кіхот», выдадзеная ў Мадрыдзе. Гэты твор вярнуў яго да літаратурнага сьвету. У 1607 годзе ён пасяліўся ў Мадрыдзе, дзе жыў і працаваў да самай сьмерці. За апошнія дзевяць гадоў жыцьця Сэрвантэс умацаваў сваю рэпутацыю пісьменьніка, апублікаваўшы ў 1613 годзе творы «Павучальныя навэлы» і «Падарожжа да Парнасу» ў 1614 годзе, а таксама другую частку «Дона Кіхота» ў 1615 годзе. Апошняя ягоная праца «Пэрсылес і Сыгізмунда» была выдадзена пасьмяротна ў 1617 годзе.